Блакады і правакацыі. Чакаць абвастрэння канфлікту?


З’явіліся паведамленні аб правакацыях прарасейскіх актывістаў на вайсковых аб’ектах Украіны. Сёння ўначы вайскоўцы чакаюць штурму Штаба ВМС Украіны ў Севастопалі.



Прарасейскія актывісты ўзмацнілі блакаду Штаба ВМС ВС Украіны і не прапусцілі на тэрыторыю прадстаўнікоў медыцынскай службы. Пра гэта паведаміла агенцтву “Інтэрфакс-Украіна” крыніца ў штабе камандавання ВМС Узброеных Сіл Украіны.


Для поўнай блакады пікетоўцы забарыкадавалі паддонамі і пакрышкамі браму побач з КПП. Акрамя таго, украінскія вайскоўцы са штаба флоту паведамляюць “Украінскай праўдзе” , што па іх дадзеных , гэтай ноччу чакаецца штурм Штаба ВМС Украіны ў Севастопалі.

У штабе асцерагаюцца, што людзі, пераапранутыя ў форму ваенна-марскіх сіл Украіны, здзейсняць нейкія правакацыі.

На фэйсбуку таксама з’яўляюцца паведамленні, што Ш
таб ВМС Украіны тэрмінова патрабуе дапамогі, заклікаюць журналістаў ехаць туды.


Тым часам Дзмітры Тымчук, кіраўнік Цэнтра вайскова-палітычных даследванняў паведамляе на свайім фэйсбуку: “Падзеі дня ў Крыму відавочна не скончаны. Цяпер «гарачыя кропкі» – Еўпаторыя ( ўкраінскі зенітна -ракетны полк ) і Севастопаль (штаб ВМС Украіны). У абедзвюх кропках правакатары з ліку «турыстаў Пуціна» і расійскіх казачкоў ўзмоцнена штурмуюць нашы часткі . За іх спінамі – шэрагі ўзброеных расейскіх салдат.


Папярэдне грубай сілай расштурхалі жонак ўкраінскіх вайскоўцаў , якія спрабавалі перагарадзіць падыход да часткі ў Еўпаторыі. Праз гукаўзмацняльнікі круцяць музыку і заклікаюць здавацца – ну вылітыя гітлераўцы . Чым усе скончыцца – мы адсочваем.


Самае нядобрае – ужо заўважаныя выпадкі пераапранання прама на вуліцы «расейскіх цітушак» ва ўкраінскую ваенную форму (Севастопаль)”.


Ён жа паведаміў пра тое, што прарасійскія актывісты атачылі будынак Севастопальскага Упраўлення СБУ і спрабуюць справакаваць ўкраінскіх сілавікоў на выкарыстанне сілы.


СП, belsat.eu
Стужка навінаў