«Пуцін або падманвае, або стаў ахвяраю расейскай прапаганды»


Януковіч здрадзіў не толькі ўкраінскаму народу, але і Пуціну, мяркуе журналіст Жэня Клімакін.

Былы лідар Украіны, паводле прагнозаў і жаданняў Крамля, меў у любым выпадку застацца ўва Украіне, але спрацаваў чалавечы фактар – Януковіч забаяўся і ўцёк, мяркуе спадар Клімакін.

Пуцін дагэтуль адмаўляе, што ўва Украіну ўвайшлі расейскія войскі. Вайскоўцы без апазнавальных знакаў у Крыме – гэта, паводле яго, не салдаты ўзброеных сілаў Расеі, а «мясцовыя сілы самаабароны».

{movie}«Пуцін або падманвае, або стаў ахвяраю расейскай прапаганды» |right|15146{/movie}

«Слухаючы Уладзіміра Пуціна, можна прыйсці да высновы: або ён падманвае, бо ўвесь свет бачыў, хто там на вуліцах, або ён стаў ахвяраю расейскай прапаганды – глядзіць расейскія каналы зранку да ночы і паверыў у тое, што гэтак усё і адбываецца», – падкрэсліў госць «Белсату».

Першы кіраўнік незалежнай Беларусі Станіслаў Шушкевіч назваў выказванні Пуціна наконт Крыму «спектаклем».

{movie}Шушкевіч пра заявы Пуціна наконт Крыму: Гэта спектакль |right|15147{/movie}

Больш – у відэаматэрыяле.

МЯ, belsat.eu

Стужка навінаў