Жыхары Крыму «троляць» расейскіх вайскоўцаў (Падборка відэа)


«Пакажыце нам ворагаў!», «Хлопцы, а хто вас корміць?», «Пуцін калі прыедзе?» – у інтэрнэт выкладзеныя відэа размоваў жыхароў Крыму з расейскім вайсковым кантынгентам.
Жыхары вайсковага гарадка ў Еўпаторыі высвятляюць у расейскіх вайскоўцаў, навошта яны прыехалі ды чаму не маюць на форме апазнавальных знакаў.

{movie}Жыхары вайсковага гарадка ў Еўпаторыі высвятляюць у расейскіх вайскоўцаў, навошта яны прыехалі|right|15135{/movie}

Вайсковец у запасе спрабуе даведацца ў расейскіх вайскоўцаў, з якою мэтаю яны ў Крыме. Расейцы спрабуюць забараніць відэаздымку, нацягваюць на твар маскі ды кажуць, што яны прыехалі «на ўсялякі выпадак».

Расейцы спрабуюць раззброіць украінскую вайсковую частку.

{movie}Расейцы спрабуюць раззброіць украінскую вайсковую частку|right|15136{/movie}

{movie}Размова журналіста з вайскоўцамі ў Севастопалі|right|15141{/movie}

АК, паводле censor.net.ua, atr.ua

Стужка навінаў