Развітанне з Барадуліным


Сотні беларусаў прыйшлі ў Чырвоны касцёл, каб развітацца з Народным паэтам Рыгорам Барадуліным. Людзі нясуць бел-чырвона-белыя кветкі.

Рыгор Барадулін пайшоў з жыцця 2 сакавіка ва ўзросце 79 гадоў. Сёння да 13-й гадзіны ў Чырвоным касцёле ў Менску адбываецца развітанне з паэтам. Пазней жалобная працэсія накіруецца ў Вушачы, што на Віцебшчыне, там адбудзецца пахаванне.

Паколькі Барадулін прылічваў сябе да ўніятаў, паніхіда пачалася па грэка-каталіцкай традыцыі. Перыядычна пад скляпеннямі храма гучыць беларуская валынка. Паэт апрануты ў вышытую беларускую кашулю.

Барадулін жыў і працаваў, каб не знікла і Беларусь. Ягоная – вольная, дзе б гучала родная мова. Таму і стаўленне да яго ўладаў было неадназначнае: паэта запісалі ў апазіцыянеры, у апошнія гады жыцця яму дапамагалі простыя грамадзяне, але не дзяржава.

На старонцы «Белсату» можна паглядзець дакументальны фільм «Эпоха Барадуліна», прысвечаны Народнаму паэту Беларусі (рэжысёр і аўтар сцэнару Віктар Корзун, прадзюсар і аўтарка інтэрв’ю Кася Камоцкая).

{movie}«Эпоха Барадуліна», дак. фільм тэлеканалу «Белсат»|right|15132{/movie}

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў