МУС Украіны: У Крыме рыхтуецца правакацыя – забойства расейскіх жаўнераў


У Міністэрстве ўнутраных справаў атрымалі інфармацыю пра рыхтаванне на тэрыторыі Крыму ўзброеных правакацыяў.
Намеснік кіраўніка МУС Мікалая Велічковіч мае звесткі пра тое, што на тэрыторыі АР Крым невядомыя пад выглядам украінскага боку ў ноч з 3 на 4 сакавіка плануюць забойства 3–4 расейскіх салдат. Паводле яго, правакацыю хочуць скарыстаць як нагоду для ўводу расейскіх войскаў.
{movie}Намеснік кіраўніка МУС Мікалай Велічковіч: У Крыме рыхтуецца правакацыя|right|15115{/movie}
Мікалай Велічковіч заклікае тых, хто рыхтуе правакацыю, спыніцца. «Майце на ўвазе, сітуацыя маніторыцца, сітуацыя кантралюецца. Усе вінаватыя, якія будуць мець дачыненне да гэтага, будуць пакараныя», – цытуе словы віцэ-міністра прэс-служба МУС Украіны.

АК, паводле pravda.com.ua

Стужка навінаў