Рыцарскія баі, пачастункі ды прылада, каб з самагонкі зрабіць віскі (фота)


У музеі даўніх народных промыслаў у Дудутках беларусы святкавалі Масленіцу.

Апошняя нядзеля перад Вялікім постам – гэта Сырапусная або Даравальная нядзеля.

У гэты дзень усе праваслаўныя хрысціяне просяць адно у аднаго прабачэння – каб прыступіць да посту з чыстым сумленнем, засяродзіцца на духоўным і ачысціць сэрца ад злосці.

Пасля Даравальнай нядзелі да Вялікадня 7 тыдняў будзе трываць Вялікі пост – самы доўгі і суворы ў хрысціянскай традыцыі.

У беларускіх каталікоў Запусты працягнуцца да аўторка. Вялікі пост распачне Попельная серада, калі вернікі на знак пакуты будуць пасыпаць галовы попелам.

Сёлета і каталікі, і праваслаўныя будуць святкаваць Вялікдзень разам – 20 красавіка.

ВШ, belsat.eu

Стужка навінаў