Першы дзень расейскай акупацыі ва Украіне. ОНЛАЙН


Пуцін рыхтуецца ўводзіць войскі ва Украіну. Украінскія ўзброеныя сілы будуць прыведзеныя ў поўную баягатоўнасць. Пра гэта заявіў в.а. прэзідэнта Аляксандр Турчынаў.


{movie}Трансляцыя “Espreso TV”|right|15084{/movie}
{movie}Трансляцыя “Громадське ТВ”|right|15085{/movie}


23:17 Мядзведзеў: “Рашэнне аб увядзенні войскаў ва Украіну не прымалася. Прынятае рашэнне толькі пра такую верагодную магчымасць”.


23:00 Украінскія ўзброеныя сілы будуць прыведзеныя ў поўную баягатоўнасць. Пра гэта заявіў в.а. прэзідэнта Аляксандр Турчынаў.


21:00 Генеральны сакратар НАТО Андэрс Фог Расмусэн заклікае Расею паважаць суверэнітэт і тэрытарыяльную цэласнасць Украіны. Пра гэта ён напісаў у сваім “Twitter’ы”.



20:10
Заўтра, 2 сакавіка, Вярхоўная Рада можа абмеркаваць ўвядзенне надзвычайнага або ваеннага становішча ва Украіне. Пра гэта заявіў віцэ-спікер Руслан Кашулінскі.



19:16
Віталь Клічко: Вярхоўная Рада павінна даручыць вярхоўнаму галоўнакамандуючаму абвясціць поўную мабілізацыю ў сувязі з пачаткам агрэсіі супраць Украіны. Мабілізацыю ўжо абвясціў Рух “Правы сектар“.

19:08 У Харкаве шпіталізавана 75 удзельнікаў сутычак паміж актывістамі Еўрамайдану і ўдзельнікамі прарасейскага мітынгу (Espreso TV). Усяго пацярпелі 97 чалавек.

18:55 Народны дэпутат Алег Ляшко на Майдане ў Кіеве заклікаў украінцаў распачаць усеагульную мабілізацыю.

18:40 Віталій Клічко заклікае Вярхоўную Раду тэрмінова разгледзець пытанне дэнансацыі Пагаднення аб знаходжанні Чарнаморскага флоту ў Крыме.

{movie}Зварот Віталя Клічко да ўкраінцаў|right|15090{/movie}

17:53 Савет Федэрацыі дазволіў Пуціну ўвесці войскі ў Крым.

16:50 Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін унёс зварот у Савет Федэрацыі аб выкарыстанні Узброеных сіл РФ на тэрыторыі Украіны да нармалізацыі грамадскапалітычнай абстаноўкі ў гэтай краіне.

16:49 НАТА склікае савет Паўночнаатлантычнага партнёрства па сітуацыі ў Украіне ў панядзелак, 3 сакавіка. Пра гэта паведаміў на брыфінгу в.а. міністра замежных спраў Украіны Андрэй Дзешчыца.

Прарасейскія мітынгі ў Харкаве і Данецку

У Данецку хочуць правесці рэферэндум аб федэралізацыі вобласці. У Харкаве на будынку абласной адміністрацыі ўсталявалі расейскі сцяг. У Адэсе тысячы людзей сабраліся пад расейскімі і савецкімі сцягамі.

{movie}Прарасейскі мітынг у Харкаве 1 сакавіка 2014 г.|right|15087{/movie}

{movie}Прарасейскі мітынг у Данецку 1 сакавіка 2014 г.|right|15088{/movie}

16:00 Актывісты “Крымскага фронту” ствараюць прэс-цэнтр у Доме прафсаюзаў у цэнтры Сімферопалю, у які ў суботу пранікла група моцных мужчынаў у камуфляжы і ў чорных балаклавах на тварах.



“Ідзе татальная інфармацыйная вайна супраць Крыму і, калі мы не будзем ствараць інфармацыйных пляцовак, людзі не будуць ведаць, што адбываецца на самай справе. Тут будзе адкрытая пляцоўка – будзем запрашаць крымскіх палітыкаў, палітолагаў, сацыёлагаў”, – адначыў на прэс-канферэнцыі актывіст Сяргей Весялоўскі.
15:30 Караблі марской службы абароны дзяржаўных межаў Украіны ўведзеныя ў стан баявой гатоўнасці і выведзены ў мора, абвясцілі ў памежнай службе Украіны.
15:00 Старшыня Савету Федэрацыі Расеі Валянціна Матвіенка заявіла, што ў Савеце Федэрацыі дапускаюць увядзенне абмежаванага кантынгенту расейскіх войскаў у Крым для “забеспячэння бяспекі”.


14:40 Група моцных мужчынаў у камуфляжы і ў чорных балаклавах на тварах заняла будынак Дому прафсаюзаў ў цэнтры Сімферопалю, які знаходзіцца праз дарогу ад Савету міністраў аўтаноміі.


Праз некаторы час да журналістаў малады хлопец і паведаміў, што неўзабаве ў будынку пройдзе прэс-канферэнцыя невядомага «Крымскага фронту».


14:20 Прэм’ер Крыму прызнаў, што шэраг аб’ектаў у Крыме «ахоўваюць» вайскоўцы ЧФ Расеі. Улады Крыму наладзілі супрацоўніцтва з Чарнаморскім флотам для аховы жыццёва важных аб’ектаў, паведаміў старшыня Саветы міністраў аўтаноміі Сяргей Аксёнаў.


14:00 МЗС Расеі ў дэстабілізацыі сітуацыі ў Крыме абвінаваціў Кіеў.


13:40 Узброеныя людзі па-ранейшаму атачаюць аэрапорт Сімферопалю, у сервіснай зоне пераправы “Крым-Каўказ” знаходзяцца ваенныя Чарнамоескага флоту РФ, падала Дзяржаўная памежная служба Украіны.


13:26 Дзесяткі людзей ва ўніформе з аўтаматамі Калашнікава занялі пазіцыі побач з будынкам парламентюў Сімферопалі у Крыме. Яны ўсталявалі тры пазіцыі з кулямётамі. Узброеныя людзі таксама размясціліся перад Саветам міністраў Крыму.
13:15 Расея павялічыла свае сілы ў Крыме. Там знаходзяцца ўжо каля 6 тысячаў жаўнераў, што з’яўляецца парушэннем існуючых пагадненняў і дамоваў, заявіў міністр абароны Украіны Ігар Тэнюх.


13:00 Расeя не пакіне без увагі зварот прэм’ера Крыму аб аказанні садзейнічання ў забеспячэнні міру і спакою, заяўляюць у адміністрацыі Пуціна


12:54 Старшыня Савету міністраў Сяргей Аксёнаў звярнуўся да прэзідэнта Расеі Уладзіміра Пуціна па дапамогу ў аднаўленні спакою на тэрыторыі Крыму.


”Разумеючы сваю адказнасць за жыццё і бяспеку грамадзянаў, я звяртаюся да Прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна аб аказанні садзейнічання ў забеспячэнні міру і спакою на тэрыторыі Аўтаномнай Рэспублікі Крым”, – заявіў прэм’ер Крыму.


12:53 Рэфэрэндум аб статусе Крыма перанесены на 30 сакавіка, – заявіў кіраўнік крымскага ўраду Сяргей Аксёнаў.


12:33 З’явілася інфармацыя, што ў Крыме захапілі ваенны аэрадром. “На тэрыторыю Кіраўскага ваеннага эарадрому прыехала 16 грузавікоў з жаўнерамі”, – піша ў сваім “Фэйсбуку” прэс-сакратар крымскататарскага меджыліса Ліля Муслімава.


12:27 Еўрапейскія краіны прапануюць сваім грамадзянам устрымацца ад паездак на Крым.


12:04 Кіраўнік украінскага ўраду: прысутнасць расейскіх войскаў на тэрыторыі Крыму – гэта парушэнне дамовы аб часовай дыслакацыі Чарнаморскага флоту.


11:53 Ля парламенту Крыму узброеныя людзі ў форме расейскіх жаўнераў, – паведамляе espreso.tv.


11:13 Кіраўнік крымскага Савету міністраў падпарадкаваў сабе ўсе сілавыя ведамствы.
Паводле законаў Украіны, сілавыя структуры падпарадкоўваецца цэнтральнай уладзе, аўтаномія і рэгіёны не маюць права падпарадкоўваць сабе войска, флот і СБУ. Заява Аксёнава можа трактавацца як узброены мяцеж.
10:30 Паветраны прастор над Крымам закрылі.


1 сакавіка

01.30

01:10 Урад Расеі не прызнаў ураду Яцэнюка ва Украіне і прыпыніў супрацу.



24:10 У Крым прыбылі 13 самалётаў Іл -76 з расейскімі дэсантнікамі, заявіў пастаянны прадстаўнік прэзідэнта Украіны ў Крыме Сяргей Куніцын. «13 бартоў з дэсантнікамі садзяцца ў Гвардзейскім, у кожным па 150 чалавек, палічыце», – заявіў Куніцын у эфіры крымскататарского каналу «ATR».

Куніцын лічыць, што на паўвостраве адбываецца ўзброенае ўварванне Расеі, вайскоўцы кантралююць увесь «знешні перыметр». «А падаецца гэта так, што, маўляў, насельніцтва раззлавалася, яно на вас пойдзе, а мы ахоўваем вас ад таго, каб не напалі са зброяй і не захапілі. Мы ж не ў дзіцячым садку! Разумеем, што да сённяшняга дня не было ніякай пагрозы, ніхто ні на каго не нападаў», – сказаў Куніцын.

Расея хоча ўвасобіць ва Украіне «абхазскі сцэнар», лічыць старшыня Вярхоўнай Рады Украіны, в. а. прэзідэнта Аляксандр Турчынаў.



«Па дадзеных нашай выведкі яны адпрацоўваюць сцэнар, які цалкам аналагічны абхазскім, калі справакаваўшы канфлікт, яны пачалі анэксію тэрыторыі», – заявіў Турчынаў.



23:45 Не працуюць шмат якія ўукраінскія інфармацыйныя сайты. Невядомыя намагаюцца захапіць незалежны тэлеканал “ATR” – адзін з нешматлікіх незалежных тэлеканалаў, якія асвятляў падзеі ў Крыме.



23:30
Савет Бяспекі ААН прыступіў да абмеркавання сітуацыі ва Украіне ў сувязі са зваротам Вярхоўнай Рады адносна падзей у Крыме. Пра гэта паведаміў в.а. прэзідэнта Украіны Аляксандр Турчынаў. Паводле яго слоў, пасяджэнне пройдзе за зачыненымі дзвярыма.

23:00 Паветраная прастора над Крымам зачыненая. У Севастопалі ж знаходзяцца 8 расейскіх ваенна-транспартных самалётаў, падало тэлебачанне “ATR”.

22:20 Міністэрства замежных справаў Украіны запратэствала супраць дзеянняў расейскіх вайскоўцаў у Крыме, звярнуўшыся да Расеі з адпаведнай нотай пратэсту.

У дакуменце зазначаецца, што расейскія войскі парушылі паветраную прастору Украіны, а пагадненні аб умовах знаходжання Чарнаморскага флоту Расеі ва Украіне – не выконваюцца.

З’явілася відэа, як узброеныя расейскія вайскоўцы блакуюць штаб Ваенна-марскіх сілаў Украіны.

{movie}Узброеныя расейскія вайскоўцы блакуюць штаб Ваенна-марскіх сілаў Украіны|right|15082{/movie}

22:00 У Крыме захапілі некалькі вузлоў сувязі. «Укртэлеком» афіцыйна паведамляе аб тым, што кампанія страціла тэхнічную магчымасць забяспечваць сувязь паміж паўвостравам і астатняй тэрыторыяй Украіны.

21:30 Украінскія сілавікі не павінны зрабіць першы стрэл у Крыме, заявіў у эфіры «Еспресо.TV» украінскі палітолаг Яўген Магда: «Нахабныя расейскія дзеянні, звязаныя з тым, што Расея правакуе Украіну на першы стрэл. Парадокс сітуацыі ў тым, што захопліваюць ўкраінскую тэрыторыю, а ўкраінскія сілавікі не павінны зрабіць першы стрэл. Гэта трэба мець вялікую палітычную вытрымку».

21:20 Украіна склікае кіраўнікоў Міністэрстваў замежных справаў СНД ў сувязі з сітуацыяй у Крыме на пазачарговае пасяджэнне.

21:15 Генконсульству Расеі ў Сімферопалі даручылі выдаваць расейскія пашпарты працаўнікам «Беркуту». Пра гэта паведамляецца на старонцы МЗС РФ у «Фэйсбуку».



«Генеральнаму консульству Расейскай Федэрацыі ў Сімферопалі даручылі тэрмінова прыняць усе неабходныя захады для пачатку выдачы расейскіх пашпартоў байцам атраду «Беркут», – гаворыцца ў паведамленні.

20:35 Пятра Парашэнку «канваююць» па Сімферопалі. Народны дэпутат Украіны, які прыехаў разабрацца ў сітуацыі ў Крыме і злагодзіць атмасферу , ідзе пешшу па вуліцы Аляксандра Неўскага, захоўваючы спакой. Паводзіць сябе спакойна, мужна, падае партал vesti.ua. Яго суправаджае натоўп, іх асобаў пяцьсот са спартовым абліччам, якія скандуюць «Прэч з Крыму!», «На вакзал!», «Фашыст!» «Разарваць яго». Мітынгоўцы не далі дэпутату ўвайсці ў крымскі парламент.

20:30 У Крыме прызначылі новы склад Савету міністраў. Пра гэта заявіў старшыня Саўміну Сяргей Аксёнаў пасля сённяшняй пазачарговай сесіі Вярхоўнага Савету.

На аэрадроме «Бельбек» спынілі ўкраінскі знішчальнік Міг-29, які планаваў здзейсніць вылет на баявое дзяжурства. Узлётную паласу перагарадзілі і самалёт не змог разагнацца.

У авіягарнізон Сакі-4, дзе размешчаны палігон і вайсковы аэрадром прыбыла ваенная машына без нумароў. Некалькі чалавек выйшлі з цяжкавіка. Яны ўзброеныя аўтаматамі, падае vesti.ua

20:15 Крымскія татары будуць абараняць сваю радзіму ад вонкавых уварванняў, заявіла ў эфіры «Еспресо.TV» актывістка ініцыятывы «Крым SOS», крымская татарка Таміла Ташава.

«Я татарка. Мае продкі таксама перажылі ганенні, мы таксама змагаліся разам з украінскім народам за нашую агульную незалежнасць. І мае бацькі кажуць: «Мы касцямі ляжам за нашую радзіму, мы нікуды адсюль не паедзем», – адзначыла актывістка.

19:50 Сакратар Рады нацыянальнай бяспекі ды абароны Украіны Андрэй Парубій заявіў, што ўзброеныя сілы Украіны і памежнікі будуць прадпрымаць «адэкватныя дзеянні» ў выпадку прамой агрэсіі расейскіх войскаў. Парубій паведаміў, што ўкраінскія вайсковыя аб’екты ў Крыме не захопленыя.

Паводле яго, была спроба атакаваць ўкраінскі пункт памежнай службы, але «пасля таго, як памежнікі патлумачылі, што экстрэмісты павінныя адысці, то яны адышлі за 50 м, і пункт не быў атакаваны».

19:45 Крымскае дзяржаўнае тэлебачання занялі ўзброеныя незнаёмцы. Яны апранутыя па-вайсковаму, але без апазнавальных знакаў. Гэту інфармацыю пацвердзіў журналіст крымскага тэлебачання Шеўкет Ганіеў (Шевкет Ганієв). Учора ўсіх супрацоўнікаў тэлебачання распусцілі.

19:30 У ААН заяўляюць пра гатовасць аказаць усялякае падтрыманне Украіне ў вырашэнні сітуацыі ў Крыме. Пра гэта сказаў адмысловы прадстаўнік Генеральнага сакратара ААН Робэрт Сэры сёння падчас сустрэчы са старшынём Вярхоўнай Рады, в. а. прэзідэнта Украіны Аляксандрам Турчынавым, паведамілі у прэс-службе партыі «Бацькіўшчына».

19:00 У Крым з боку Расеі прылятаюць расейскія самалёты, з усходу на Сімферопаль рухаецца калона БТР-аў, паведамілі «Украінскай праўдзе» відавочцы. Ужо прынамсі 3 буйныя самалёты прызямліліся ў раёне вайсковага аэрадрому ў селішчы Акцябрскае.

У пятніцу памежныя службы Украіны адсачылі пералёт з Расеі ва Украіну больш за 10 расейскіх вайсковых верталётаў.

{movie}Вайсковыя верталёты лятуць з боку Расеі|right|15070{/movie}

18:00 Вярхоўную Раду Крыму і будынак ураду ніхто не захопліваў, будынкі ахоўваюць прадстаўнікі гарамадзянскай самаабароны, каб дэпутаты маглі спакойна працаваць, заявіў чалец Вярхоўнай Рады Крыму Уладзімір Клычнікаў. “Нас ахоўваюць крымчане ад усялякай “бандэраўскаў нечысці”, – заявіў дэпутат. Паводле яго, прадстаўнікі самаабароны маюць зброю як і шмат хто з жыхароў Украіны, таму нічога надзвычайнага ў гэтым няма.

У інтэрнэце з’явілася відэа, якое сведчыць, што будынак Савету міністраў Крыму захапілі.

{movie}Захоп будынку Савету міністраў у Крыме|right|15065{/movie}



ОН-ЛАЙН трансляцыя з Сімферопаля

17:35 Рух бронетэхнікі Чарнаморскага флоту Расеі ў Крыме адпавядае расейска-украінскім пагадненням, афіцыйна заявілі ў МЗС Расеі.

17:20 Старшыня Сакскага рэгіянальнага меджлісу (меджліс – заканадаўча-прадстаўнічы орган крымскіх татараў) Эскендэр Білялаў паведаміў, што ў дадзены момант вайскоўцы захопліваюць вайсковы аэрадром у селішчы Новафёдараўка ў Сакскім раёне.

17:15 «Усё, што зараз адбываецца ў Крыме – абсалютна натуральная рэакцыя на той бандыцкі пераварот, які адбыўся ў Кіеве», – сказаў Януковіч падчас прэс-канферэнцыі ў Растове-на-Доне, адказваючы на пытанні журналістаў. Ён заявіў пра «ўзурпацыю ўлады, якую ажыццявіла жменька радыкалаў».

«Крымчане, вядома, не жадаюць і не будуць падпарадкоўвацца нацыяналістам і бандэраўцам. Абсалютна зразумелае жаданне крымчан самаарганізавацца. Яны хочуць абараніць свае дамы і сем’і», – заявіў Януковіч. Ён звярнуўся да жыхароў Крыму з просьбай не дапусціць кровапраліцця ды падкрэсліў, што Крым мусіць заставацца ў складзе Украіны.

17:10 Расейцы Крыму просяць Пуціна не ўводзіць войскі для ўрэгулявання канфлікту на паўвостраве. «Мы – этнічныя расейцы і расейскамоўныя грамадзяне Украіны – не маем патрэбы ў абароне нашых інтарэсаў іншымі дзяржавамі. Мы дзякуем вам за падтрыманне, аднак, хочам данесці да вас інфармацыю пра тое, што нам ніхто і ніколі не здраджаў на тэрыторыі Украіны… Таму, пры ўсёй павазе да вашых клопатаў, мы просім вас не ўздымаць на дзяржаўным узроўні Расійскай Федэрацыі ўнутраныя пытанні нашай краіны, якія не ёсць вострыя для нас», – гаворыцца ў тэксце петыцыі, размешчанай у інтэрнэце, якую падпісалі ўжо больш за 9 тыс чалавек.

17:00 У Севастопалі каля штабу Ваенна-марскіх сілаў Украіны узброеныя невядомыя выставілі свой пост. «Да галоўнага ўваходу пад’ехаў крыты «Камаз», – распавёў парталу vesti.ua адзін з афіцэраў флоту. – З яго выйшлі байцы ў камуфляжы і выставілі пост у КПП. Уезд і выезд у штаб флоту пакуль не заблакаваны. Машына стаіць метрах у трыццаці ад галоўнага ўваходу».

16:45 Расея адмаўляецца праводзіць кансультацыі з Украінай па Крыме. Крэмль разглядае падзеі ў Крыме як следства ўнутрыпалітычных працэсаў ва Украіне, і не мае намеру ўдзельнічаць у кансультацыях па гэтым пытанні. Пра гэта гаворыцца ў паведамленні Міністэрства замежных справаў РФ.

У сувязі з падзеямі ў Крыме Украіна прапанавала Расеі правесці неадкладныя двухбаковыя кансультацыі згодна з Дамовай аб сяброўстве, супрацоўніцтве і партнёрстве паміж Расейскай Федэрацыяй і Украінай.



16:30 Севастопальскі атрад памежнікаў блакуюць расейцы. Раніцай каля 30 узброеных чалавек на чатырох аўтамабілях прыбылі да Севастопальскага атраду марской аховы, размясціліся перад КПП атраду і акружылі ўсе подступы да яго, падае афіцыйная старонка дзяржаўных памежнікаў.

16:04 Узброеныя расейскія жаўнеры вядуць назіранне за гарнізонам украінскіх памежнікаў, вакол выставілі снайпераў.

Раніцай яны спрабавалі блакаваць марскі севастопальскі атрад аховы Дзяржпамежслужбы Украіны.

Свае дзеянні расейскія вайскоўцы называюць спробаю не дапусціць захопу зброі экстрэмістамі ды таму вядуць назіранне за КПП украінскіх памежнікаў.

Марскі севастопальскі атрад аховы Дзяржпамежслужбы Украіны



15:48
Сакратар Савету нацыянальнай бяспекі і абароны Андрэй Парубій заяўляе, што замежныя спецслужбы мелі намер рэалізаваць сцэнар, падобны да крымскага, у іншых рэгіёнах Украіны, але гэтыя спробы ўдалося спыніць.



15:17 Міністр унутраных справаў Украіны Арсэн Авакаў: «Мы кантралюем крымскія аэрапорты». Паводле міністра, расейскія вайскоўцы стаяць толькі на блок-пастах ля аэрапортаў.

14:42 Крымскі дэпутат Уладзімір Клычнікаў заявіў, што будынак Вярхоўнай Рады ахоўвае крымская самаабарона. А на пытанне журналістаў, адкуль у іх зброя, дэпутат адказаць не змог. І назваў гэтае пытанне рытарычным.

14:28 Дэпутаты Крымскай Вярхоўнай Рады самі запрасілі ўзброеных людзей, якія захапілі будынак парламенту, заявіў дэпутат Сяргей Цэкаў.

14:00 Фракцыя «Справядлівая Расея» ўнесла ў Дзярждуму законапраект, паводле якога спрашчаецца працэдура надавання грамадзянам Украіны расейскага грамадзянства. «Гэта дае грамадзянам Украіны выбар: застацца пад юрысдыкцыяй улады Украіны або, прыняўшы грамадзянства РФ, перайсці пад юрысдыкцыю і абарону расейскай дзяржавы», – гаворыцца на сайце фракцыі.

13:25 Уладзімір Пуцін даручыў ураду працаваць над пытаннем аб гуманітарнай дапамозе жыхарам Крыму.

13:13 У Севастопалі прызямліліся 8 расейскіх вайсковых верталётаў з Анапы. Гэтую інфармацыю пацвярджаюць у меджлісе крымскататарскага народу. Паводле некаторых паведамленняў, верталёты маглі даставіць у Крым Віктара Януковіча.

{movie}Баявыя верталёты ў Крыме|right|15059{/movie}

12:53 Расейскі ракетны катар заблакаваў у Крыме караблі ўкраінскіх памежнікаў – паведамляе агенцтва УНІАН, спасылаючыся на ўласныя крыніцы ў Севастопалі. Акрамя таго, на вуліцах Севастопалю з’явіўся яшчэ адзін БТР марской пяхоты Расеі.



12:05
МУС Украіны: падзеі ў Крыме – гэта вайсковае ўмяшанне.

{movie}Невядомыя з аўтаматамі – у аэрапортах Севастопалю і Сімферопалю |right|15056{/movie}

З учорашняга вечара аэрапорты Крыму блакуюць узброеныя людзі ў вайсковай форме без апазнавальных нашывак і з аўтаматамі Калашнікава. Яны гавораць, што патрулююць аэрапорты Крыму, каб «не дапусціць фашызму».

{movie}Невядомыя з аўтаматамі і кулямётамі ў Сімферопалі|right|15057{/movie}

Міністр унутраных справаў Украіны Арсэн Авакаў заявіў, што гэтыя людзі могуць быць расейскімі жаўнерамі ды называе сітуацыю «акупацыяй» і «ўзброеным умяшаннем». Ён зазначыў, што сілы правапарадку не ў стане супрацьстаяць добра ўзброеным вайскоўцам.

Міністр замежных справаў Расеі Сяргей Лаўроў у размове з дзяржсакратаром ЗША заявіў, што Расея не мае дачынення да таго, што цяпер адбываецца ў Крыме, і падтрымлівае тэрытарыяльную цэласнасць Украіны.

У чацвер зранку будынкі Вярхоўнай Рады і Кабінету Міністраў у Крыме захапілі дзясяткі ўзброеных людзей, якія назваліся «сіламі самаабароны расейскамоўнага насельніцтва». Тым часам дэпутаты Рады Аўтаномнай Рэспублікі Крым падтрымалі ідэю рэферэндуму сепаратысцкага характару.

МЯ, МЛ, ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў