18 тысяч мітынгоўцаў у Берасці падтрымалі Ціханоўскую. ВІДЭА

Кандыдатка ў прэзідэнты Святлана Ціханоўская 2 жніўня наведвае Берасце. «Белсат» ладзіць жывую трансляцыю.

Агітацыйны мітынг у абласным цэнтры пачаўся а 14.00. Ён праходзіў у парку імя воінаў-інтэрнацыяналістаў на вуліцы Маскоўскай.

16:15 На заканчэнне перад прысутнымі выступіла оперная спявачка Маргарыта Ляўчук, якая нарадзілася пад Берасцем.

16:10 Мітынг скончыўся. Паводле падлікаў праваабаронцаў, у ім удзельнічалі каля 18 тыс. чалавек.

16:05 Вераніка Цапкала звярнула ўвагу на выдаткі ўладаў, у тым ліку на Еўрапейскія гульні замест пенсіяў, і на бязвыплатную перадачу зямлі замежным кампаніям, якія пасля там будуюць дамы і прадаюць у іх кватэры беларусам.

Святлана Ціханоўская ў Берасці. Фота: «Белсат»
Мітынг Святланы Ціханоўскай у Берасці. Фота: «Белсат»
Марыя Калеснікава ў Берасці. Фота: «Белсат»

15:56 Вераніка Цапкала заявіла, што зварот Лукашэнкі да народу павінен быць не ў парламенце, а на трыбуне перад людзьмі. Паводле яе, у беларусаў ёсць шмат пытанняў да дзейнага кіраўніка.

Цапкала адзначыла, што Лукашэнка баіцца канкурэнцыі і моцных праціўнікаў.

15:45 Тэму акумулятарнага заводу закранула і будучага рэферэндуму адносна лёсу прадпрыемства закранула і Марыя Калеснікава.

Hавiны
Лукашэнка паабяцаў абвясціць рэферэндум наконт лёсу акумулятарнага заводу
2020.06.22 22:45

15:40 Стала вядомая прычына, чаму каманда кандыдаткі затрымалася па дарозе ў Берасце. Як паведамляе «Страна для жизни», машыны з ёй спыніла ДАІ, а пасля на коле знайшлі парэз.

15:35 «Берасце – гэта сіла», – працытавала Святлана Ціханоўская свайго мужа Сяргей, які знаходзіцца ў зняволенні разам з берасцейскімі актывістамі Сяргеем Пятрухінам і Аляксандрам Кабанавым.

Людзі патрабуюць свабоду затрыманым.

Паводле праваабаронцаў, на мітынгу ў Берасці 8 тыс. чалавек, паведамляе Сяргей Сыс.

https://www.facebook.com/permalink.php?story_fbid=4912031568822296&id=100000465048609&__cft__[0]=AZVcBVnd51J8kyv2BLF3mNmyc-foJ2Xt_4XTJI1Tm-LPihm3wB6FAogmppW65y1FxJbdB3SqZR4HU4TeigASJX3jDFGkFKFxt6h0RJGfN0GAa1B91BMnXlYPn7Qb5BoLUuI&__tn__=%2CO%2CP-R

15:27 Святлана Ціханоўская, Марыя Калеснікава і Вераніка Цапкала выйшлі на сцэну пад крыкі і апладысменты ўдзельнікаў мітынгу.

Людзі крычаць «Света!»

Палітык пачала свой выступ з падтрымання тых берасцейцаў, які другі год пратэстуюць супраць будаўніцтва акумулятарнага заводу.

15:20 Кандыдатка ў прэзідэнты затрымліваецца. Праз спёку арганізатары некалькі разоў прасілі медыкаў дапамагчы ўдзельнікам мітынгу.

Мітынг Святланы Ціханоўскай у Берасці. Фота: «Белсат»
Мітынг Святланы Ціханоўскай у Берасці. Фота: «Белсат»
Мітынг Святланы Ціханоўскай у Берасці. Фота: «Белсат»
Мітынг Святланы Ціханоўскай у Берасці. Фота: «Белсат»
Мітынг Святланы Ціханоўскай у Берасці. Фота: «Белсат»
Мітынг Святланы Ціханоўскай у Берасці. Фота: «Белсат»

14:50. Святлана Ціханоўская, Марыя Калеснікава і Вераніка Цапкала затрымліваюцца, яны яшчэ не з’явіліся на пляцоўцы. Яны маюць з’явіцца праз 10-15 хвілінаў. Каманда кандыдаткі на прэзідэнцтва едзе ў Берасце з Баранавічаў.

Па звестках TUT.by, яшчэ да пачатку мітынгу на пляцоўцы сабраліся 2 тысячы чалавек. Тыдзень таму на гэтым жа месцы было прыкладна 2, 5 тысячы ўдзельнікаў.

Уваход на пляцоўку адбываецца праз рамкі і асабісты дагляд.

Мітынг Святланы Ціханоўскай у Берасці. Фота: «Белсат»
Мітынг Святланы Ціханоўскай у Берасці. Фота: «Белсат»
Мітынг Святланы Ціханоўскай у Берасці. Фота: «Белсат»
Мітынг Святланы Ціханоўскай у Берасці. Фота: «Белсат»
Мітынг Святланы Ціханоўскай у Берасці. Фота: «Белсат»
Мітынг Святланы Ціханоўскай у Берасці. Фота: «Белсат»
Мітынг Святланы Ціханоўскай у Берасці. Фота: «Белсат»
Мітынг Святланы Ціханоўскай у Берасці. Фота: «Белсат»

Раней аб’яднаны штаб наведаў Баранавічы, дзе, паводле дадзеных назіральнікаў, сабраліся не менш за 8 тысяч чалавек.

ВІДЭА
Аншлаг на мітынгу Ціханоўскай у Баранавічах – прыйшлі 8000 чалавек
2020.08.02 11:41

КА belsat.eu

Стужка навінаў