18 траўня ў Менску адбудзецца велакарнавал – зменіцца расклад руху грамадскага транспарту


18 траўня ў Менску пройдзе міжнародны велакарнавал «Viva ровар!». Прэс-служба Менгарвыканкаму паведамляе пра змены ў раскладзе руху грамадскага транспарту.

УДАІ ГУУС Менгарвыканкаму закрые рух усіх відаў транспарту на ўчастку пр. Машэрава ад вул. Даўмана да пр. Пераможцаў і на ўчастку пр. Пераможцаў ад пр. Машэрава да вул. Нарачанскай.

Змены ў руху грамадскага транспарту з 12:00 да 16:00:

№ 29, 1002-ТК, 1112-ТК паедуць з боку пр. Машэрава па вул. Даўмана, Старавіленскі тракт, вул. Нававіленская, вул. Арлоўская і далей па маршрутах у абодвух напрамках;

№ 1051-ТК будзе рухацца з боку пр. Машэрава па вул. Даўмана, Старавіленскі тракт, вул. Нававіленская, вул. Арлоўская, вул. Ціміразева і далей па маршруце ў абодвух напрамках;

№ 44, 136 паедуць з боку пр. Машэрава па вул. Даўмана, Старавіленскі тракт, вул. Нававіленская, вул. Арлоўская, вул. Ціміразева, вул. Нарачанскі, пр. Пераможцаў у абодвух напрамках з усімі прыпынкамі ад прыпынку «Выставачны комплекс» да «Веснінкі».

З 14:00 да 16:00:

№ 1, 119С паедуць з боку вакзалу па пр. Незалежнасці, вул. Гарадскі Вал, вул. Раманаўская Слабада, вул. Кальварыйская, вул. Ціміразева, вул. Нарачанская ў абодвух напрамках з прыпынкамі па маршруце № 119С «Раманаўская Слабада», «Ст. м. «Фрунзенская», «Ціміразева», «Л. Украінкі», «2-я гарадская дзіцячая бальніца»;

№ 69 будзе рухацца з боку пр. Пушкіна па вул. Ціміразева, вул. Кальварыйская, вул. Раманаўская Слабада, вул. Гарадскі Вал, пр. Незалежнасці і далей па асноўнай трасе ў абодвух напрамках;

№ 163, 1107-ТК паедуць з боку вул. Кальварыйская па вул. Раманаўская Слабада, вул. Няміга, у зваротным напрамку па вул. Маскоўскі, пр. Незалежнасці, вул. Гарадскі Вал, вул. Раманаўская Слабада, вул. Кальварыйская;

№ 1056-ТК паедзе з боку вакзалу па пр. Незалежнасці, вул. Гарадскі Вал, вул. Раманаўская Слабада, вул. Кальварыйская, вул. Ціміразева, вул. Нарачанская ў абодвух напрамках;

№ 91 паедзе з боку вул. М. Багдановіча па вул. Няміга, вул. Раманаўская Слабада, вул. Кальварыйская, вул. Ціміразева, вул. Нарачанская, вул. Ціхая, вул. Вяснянка ў абодвух напрамках;

№ 73, 1073-ТК будуць рухацца па вул. Маскоўскоўскай, пр. Незалежнасці, вул. Гарадскі Вал, вул. Раманаўская Слабада, вул. Кальварыйская, вул. Ціміразева і па вул. Ціміразева, вул. Кальварыйская, вул. Раманаўская Слабада, вул. Няміга ў зваротным напрамку;

№ 133 паедзе з боку ДС «Вяснянка» па вул. Нарачанская, вул. Ціміразева, вул. Арлоўская і далей па маршруце ў абодвух напрамках;

№ 76Э, 89Э, 1097-ТК пройдуць па вул. Арлоўская, вул. Ціміразева, з прыпынкам «Л. Украінкі» ў абодвух напрамках;

№ 11 паедзе з боку пр. Пушкіна па вул. Ціміразева, вул. Нарачанскі ў абодвух напрамках;

№ 1119-ТК будзе рухацца з боку Сцяпянкі ад пр. Незалежнасці па вул. Гарадскі Вал, вул. Раманаўская Слабада, вул. Кальварыйская, вул. Ціміразева, вул. Нарачанскі ў абодвух напрамках.

Тралейбусныя маршруты № 10, 39, 77 скарачаюцца да «Берута» (ст. м. Пушкінская).

У перыяд прыкладна з 15:20 да 15:40 на скрыжаванні пр. Пераможцаў і вул. Нарачанская часова прыпыняць рух гарадскіх аўтобусных маршрутаў № 44, 91, 119С, 136, 1056-ТК, 1119-ТК.

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў