Расейскія стратэгічныя бамбавальнікі зноў лёталі над беларускай мяжой


Чаму мяжу патрулююць бамбавальнікамі, здольнымі несці ядравую зброю, не тлумачыць ні расейскі, ні беларускі бок.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Бамбавальнікі Ту-22М3 Кадр з відэа: Пресс-служба Минобороны РФ

Міністэрства абароны Беларусі апублікавала відэа супольнага патрулявання межаў «саюзнай дзяржавы» з удзелам расейскіх стратэгічных бамбавальнікаў Ту-22М3 у суправаджэнні знішчальнікаў Су-30СМ.

Калі адбываўся палёт і над мяжой з якой дзяржавай, не ўдакладняецца.

Аляксандр Лукашэнка 11 лістапада прасіў Міністэрства абароны Расеі накіраваць на дзяжурства на беларускія межы стратэгічныя бамбавальнікі, здольныя несці ядравую зброю. За дзень да таго два расейскія ТУ-22М3 ўжо выляталі на патруль у беларускім небе. Кадры таго палёту не падобныя да новых кадраў Мінабароны Беларусі – імаверна, што адбыўся і другі вылет.

У канцы лістапада Лукашэнка таксама заяўляў, што прапануе Расеі вярнуць у Беларусь ядравую зброю. Аб гэтай заяве 18 снежня нагадаў Уладзімір Макей: у інтэрв’ю арабскаму каналу расейскай прапагандысцкай сеткі RT ён назваў гэта «адным з магчымых адказаў на будучыя магчымыя дзеянні з боку Паўночнаатлантычнага альянсу на тэрыторыі Польшчы».

ВІДЭА
Чым NATO адкажа Аляксандру Лукашэнку і Уладзіміру Пуціну?
2021.12.04 14:35

АА belsat.eu

Стужка навінаў