Насуперак закону, Эдуард Бабарыка больш за 18 месяцаў за кратамі


З моманту затрымання Эдуарда Бабарыкі мінула ўжо 18 месцаў і адзін дзень. У адпаведнасці з існым крымінальна-працэсуальным кодэксам гэта максімальны тэрмін, на працягу якога можна ўтрымліваць асобу пад вартай падчас папярэдняга следства. Эдуарда павінныя былі вызваліць 17 снежня, але на волю ён так і не выйшаў, піша Telegram-канал Віктара Бабарыкі.

Эдуард Бабарыка. Фота TUT.by

Паводле існага заканадаўства, пасля 18 месяцаў абвінавачаны павінны быць вызвалены. Але гэтага не адбылося ў справе Эдуарда Бабарыкі. Крымінальна-працэсуальны кодэкс прадугледжвае, што абвінавачанага могуць трымаць за кратамі і болей, чым паўтары гады, але ў такім выпадку павіннае быць завершанае папярэдняе расследаванне, а матэрыялы крымінальнай справы прадстаўленыя для азнаямлення.

Але грамадскасці невядома пра тое, ці выкананыя гэтыя юрыдычныя аспекты ў дачыненні да Эдуарда Бабарыкі. Адвакаты вязня не каментуюць сітуацыю ў сувязі з падпіскай аб неразгалошванні.

Эдуарда Бабарыку затрымалі разам з бацькам Віктарам 18 чэрвеня 2020-га. Эдуард быў кіраўніком штабу Віктара Бабарыкі. Затрымалі ў ДФР, куды раней выклікалі на допыт. Эдурда падазраюць ва ўхіленні ад выплаты падаткаў.

Артыкулы
«Ён не шкадуе пра свой выбар». Аляксандра Зверава – пра год без Эдуарда Бабарыкі
2021.06.18 13:49

АА belsat.eu

Стужка навінаў