Літва за 2021 год канфіскавала рэкордную колькасць беларускіх цыгарэтаў


У цягніках канфіскавалі столькі беларускіх цыгарэтаў, колькі за мінулыя 7 гадоў разам.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Кантрабандысты везлі замест дзвярэй цыгарэты.
Фота: vid.gov.lv

Маштабы выяўленай кантрабанды беларускіх цыгарэтаў праз Літву растуць рэкорднымі тэмпамі, расказаў агенцтву BNS генеральны дырэктар мытнага дэпартаменту пры Міністэрстве фінансаў Літвы Дарус Жвіронас.

За тры кварталы бягучага году літоўцы канфіскавалі 328 мільёнаў кантрабандных цыгарэтаў, тады як у 2020 годзе – 297 мільёнаў.

За бягучы год толькі на чыгунцы канфіскавалі 16,7 мільёна цыгарэтаў, што ўдвая больш за мінулы год. Цыгарэты хаваюць у насыпных грузах, сярод угнаенняў і друзу, у драўніне. Праблема пагаршаецца тым, што на станцыях Стасылас і Кяна няма рэнтгенаўскага абсталявання.

З усёй кантрабанды цыгарэтаў 84 % – беларускія цыгарэты. У Літве чвэрць цыгарэтнага рынку складаюць нелегальныя цыгарэты. У гэтым у Літве бачаць пагрозу бяспецы і крыніцу фінансавання рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.

Hавiны
Дырэктара «Літоўскай чыгункі» звольняць праз скандал з «Беларуськаліем»
2021.12.14 22:49

АА belsat.eu

Стужка навінаў