Беларусы – лідары ў «непакорнасці». BISS анансаваў публікацыю даследавання маральных каштоўнасцяў


Незалежны Беларускі інстытут стратэгічных даследаванняў (BISS) анансаваў публікацыю новага даследавання маральных каштоўнасцяў беларусаў. Апублікаваць тэкст маюць 23 снежня, пакуль жа прадставілі галоўныя высновы.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Будслаў, Беларусь. 16 траўня 2021 года.
Фота: Белсат

Высновы такія:

  • Між Захадам і Еўразіяй няма разыходжання ў секулярных каштоўнасцях (адасабленне дзяржавы ад царквы) , але ёсць вялікае разыходжанне ў «эмансіпацыйных» (звязаных з адмовай ад сацыяльных залежнасцяў, як то жанчыны ад мужчыны) – асабліва ў стаўленні да ролі жанчын у публічнай прасторы і попыту на магчымасць уплыву на прыняцце рашэнняў на агульнанацыянальным і лакальным узроўні. Пры тым паказнік секулярызму агулам зніжаецца, эмансіпацыі – расце.
  • Беларусь вылучаецца ў паказніку «непакорнасці» не толькі ў еўразійскай групе краінаў, але нават на фоне заходніх краінаў. Але Беларусь, Расея і Казахстан – сярод найменш скептычных да дзяржаўных інстытутаў.
  • У плане секулярызму Беларусь апераджае ўсе заходнія, усе еўразійскія і большасць цэнтральна- і ўсходнееўрапейскіх краін. У плане эмансіпацыі яна апераджае ўсе еўразійскія краіны, але месціцца стылу за ўсімі заходнімі і амаль усімі цэнтральна- і ўсходнееўрапейскімі краінамі.
  • Беларусь у лідарах еўразійскай групы паводле росту паказніку агнастыцызму (філасофская канцэпцыя аб неспазнавальнасці свету, у тым ліку аб немагчымасці даведацца, ці ёсць бог, ці няма).
  • Беларусь, Расея і Казахстан – у лідарах паводле «рэлятывізму» (у анонсе не раскрываюць гэтае азначэнне, але ў сацыялогіі гэтае слова часта ўжываюць для паняткаў кшталту «дабра і зла не існуе»).
  • У плане «агнастыцызму» і «непакорнасці» Беларусь бліжэй да Захаду, чым да Еўразіі. У плане «рэлятывізму», «выбару», «роўнасці», «голасу» і «аўтаноміі» Беларусі бліжэй да Еўразіі, чым да Захаду.
  • Маладзейшыя беларусы больш «эмансіпаваныя» за старэйшых (але ў стаўленні да гендарнай роўнасці адрозненні мінімальныя). Мужчыны больш «кансерватыўныя» ў пытанні гендарнай роўнасці, але ў астатнім больш прыхільна ставяцца да эмансіпацыйна-секулярных каштоўнасцяў.
  • Народжаныя ў 1994-2002 гадах найменш патрыятычныя, найбольш гендарна-палярызаваныя, адносна іншых больш прыхільныя да забароны абортаў.
  • Жанчыны, народжаныя ў 1964-1973 гадах, вылучаюцца ў асобную групу з анамальнымі паказнікамі. Так, яны ў 2,5 раза вышэй за мужчынаў таго ж узросту ў паказніку «непакорнасці», больш талерантныя да ЛГБТ-супольнасці, больш «рэлятывістычныя» і менш схільныя ўспрымаць паслухмянасць як важную рысу дзяцей у выхаваўчым кантэксце.
  • У Беларусі няма каштоўнасных «усходу» і «захаду» – вялікага геаграфічнага разлому паводле каштоўнасцяў. Хаця, напрыклад, на Берасцейшчыне людзі найбольш рэлігійныя і найменш «рэлятывістычныя», Гарадзеншчына – самая патрыятычная, а Меншчына – самая «скептычная» і найменш неталерантная.
  • Разыходжанні між сялянамі і гараджанамі ледзь прыкметныя.
  • Багацейшыя больш схільныя да эмансіпацыі і секулярызму, карэляцыя «вельмі выразная».
  • Праваслаўныя – самыя схільныя да агнастыцызму пасля бесканфесійных. Рыма-каталікі самыя талерантныя з вернікаў да ЛГБТ і самыя «непакорныя», пратэстанты – лідары ў прыманні гендарнай роўнасці і ў «скептыцызме» да ўлады.
Hавiны
Улады зрабілі апытанне пра рэферэндум, пра які нічога невядома. Плануюць яшчэ адно. Навошта?
2021.12.03 10:19

АА belsat.eu

 

Стужка навінаў