Суд у Італіі апраўдаў былога прэм'ер-міністра Бэрлюсконі ў справе аб хабарніцтве


Італьянскі суд апраўдаў былога прэмʼер-міністра Сільвіё Бэрлюсконі ў справе подкупе сведак у разборы аб прастытуцыі няпоўнагадовых. Працэс цягнецца з 2013 года, а новы разгляд справы пачаўся пасля таго, як палітык вярнуўся ў парламент, піша «Reuters».

Сільвіё Бэрлюсконі. Фота – facebook.com/SilvioBerlusconi

86-гадовы Сільвіё Бэрлюсконі з 2013 года праходзіць абвінавачаным у справе хабару памерам 157 000 еўраў італьянскаму спеваку Мар’яна Апічэлля (Mariano Apicella) за хлусню падчас папярэдняга судовага працэсу паводле абвінавачвання ў аплаце сексу з 17-гадовай мараканскай танцоркай начнога клубу.

17 лістапада сёлета Бэрлюсконі апраўдалі ў гэтай справе. Палітык з самага пачатку не прызнаваў сябе вінаватым у хабарніцтве.

Аб’ектыў
Пачаўся суд у справе «Боінгу», збітага над Данбасам
2022.11.17 22:04

Алена Аляксандрава belsat.eu

Стужка навінаў