«Расейскія эліты» пачынаюць разумець, што вайну ва Украіне Расея прайграла


Адступленне з Херсону, а таксама няўдачы на фронце сталі даволі балючай падзеяй для «расейскіх элітаў», піша выданне «Медуза». Паводле крыніцаў, блізкіх да адміністрацыі прэзідэнта, пачынаюць разумець, што Расея прайграла вайну.

 

Парад Перамогі ў Маскве, Расея. 9 траўня 2022 года.
Фота: kremlin.ru

Расейскія прадпрымальнікі з «блізкага кола» Уладзіміра Пуціна пачынаюць усведамляць, што Расея прайграла вайну ва Украіну. Людзі пачынаюць думаць, як жыць далей. Паколькі ў грамадстве, з аднаго боку, будуць рэваншысцкія настроі, а з іншага – запыт на нармалізацыю і стабілізацыю.

Пры гэтым у атачэнні Пуціна ўсё яшчэ ёсць спадзяванне, што Захад перастане падтрымліваць Украіну, бо Еўропе патрэбныя танныя энерганосьбіты. У Крамлі існуе таксама перакананне, што неўзабаве расейскае войска стане больш баяздольным дзякуючы мабілізацыі і адбудзецца пералом сітуацыі на фронце.

Некаторыя чамусьці перакананыя, што ва Украіне адбудзецца змена палітычнага кіраўніцтва.

Пры гэтым большасць грамадзянаў Расеі практычна ніяк не адрэагавалі на вызваленне Украінай Херсону. Аказалася, што грамадству гэта не цікава.

Крыніцы «Медузы» сярод рэгіянальных палітыкаў і бізнесоўцаў не вераць, што Крамлю ўдасца пераламаць сітуацыю. У людзей з перыферыі пачынае «ўзнікаць адчуванне чужой вайны».

Нягледзячы на ​​ўсю незадаволенасць, расейскія чыноўнікі і бізнесоўцы пакуль не маюць намеру рабіць нейкія захады супраць Пуціна, а занялі пазіцыю чакання і жадаюць, каб вайна хутчэй закончылася.

Hавiны
У Маскве за абразу Лукашэнкі затрымалі беларуса, яму пагражае дэпартацыя
2022.11.17 20:36

 

Алена Аляксандрава belsat.eu

Стужка навінаў