Расейскі вайсковец уцёк на Захад і гатовы даць паказанні ў судзе пра зверствы ў Бучы


Расейскі вайсковец Мікіта Чыбрын уцёк з войска і просіць прытулак у Мадрыдзе. Вайсковец распавядае, што служыў у 64-й асобнай гвардзейскай мотастралковай брыгадзе, падраздзяленні, якое вінавацяць у здзяйсненні ваенных злачынстваў у Бучы, піша «Guardian».

Мікіта Чыбрын.
Фота: theguardian.com

Мікіта Чыбрын, вайсковец расейскай арміі, служыў у 64-й асобнай гвардзейскай мотастралковай брыгадзе, падраздзяленні, якое вінавацяць у здзяйсненні ваенных злачынстваў у Бучы ў сакавіку сёлета. 27-гадовы мужчына ўцёк з войска і просіць палітычны прытулак у Іспаніі.

Чыбрын кажа, што не жадае ваяваць і за 4 месяцы ў войску ні разу не страляў са зброі:

«Мяне пагражалі пасадзіць. Урэшце камандзіры пастанавілі выкарыстоўваць мяне ў якасці прыбіральніка і грузчыка. Мяне адвялі ад поля бою».

Са сваім падраздзяленнем вайсковец трапіў ва Украіну 24 лютага праз мяжу з Беларуссю:

«Мы панятку не мелі, што будзем ваяваць ва Украіне».

Чыбрын распавядае, што не быў сведкам страляніны па мірных грамадзянах, але кажа, што ягоны атрад рэгулярна рабаваў украінскія дамы:

«Разрабавалі ўсё, што было. Пральныя машыны, электроніка, усё».

У падраздзяленні Чыбрына «былі чуткі», што вайскоўцы бяруць удзел у сексуальным гвалце і забойствах мірных жыхароў. Мужчына ахарактарызаваў баявы дух расейскіх салдатаў як «надзвычай нізкі».

Прэс-сакратар МУС Іспаніі адмовіўся каментаваць гэтую справу.

Агляд
Вайна ва Украіне. Падсумоўваем асноўныя падзеі на вечар 17 лістапада
2022.11.17 17:37

Алена Аляксандрава belsat.eu

Стужка навінаў