Пракуратура Швецыі пацвярджае факты дыверсіі на газаправодах «Паўночная плынь»


Выбухі на газаправодах «Паўночная плынь» – грубая дыверсія. Да такой высновы прыйшлі пракуроры Швецыі, паведамляе прэсавая служба гэтага ведамства.

Przeciek gazociągów NS1 i NS2
Выцек газу на газаправодзе «Паўночная плынь».
Фота: Forsvaret

Пракуратура Швецыі, якая ладзіць расследаванне выбухаў на газаправодах «Паўночная плынь», заяўляе, што інцыдэнт ёсць грубай дыверсіяй.

«Праведзеныя аналізы выявілі сляды выбухоўкі на некалькіх знойдзеных старонніх прадметах. Паглыбленая аналітычная праца дазволіць зрабіць высновы пра інцыдэнт», – сцвярджае пракуратура Швецыі.

Следчыя каментуюць, што папярэдняе расследаванне даволі складанае. Але першыя вынікі могуць выявіць вінаватых у злачынстве. Пакуль іншай інфармацыі пракуроры не могуць агучыць.

Газаправод «Паўночная плынь» 27 верасня даў цечу пасля моцных падводных удараў, якія адразу называлі выбухамі. Выявілі чатыры выцекі як на першай, так і на другой «Плыні».

«Паўночная плынь – 2» была пабудаваная, але не ўведзеная ў эксплуатацыю, прычынай стала прызнанне Масквой незалежнасці «ДНР» і «ЛНР». Праз «Паўночную плынь – 1» паліва дагэтуль пампавалася, але газаправод працаваў не на ўсю моцРасея спасылалася на праблемы з турбінай.

Hавiны
Швецыя пацвердзіла: «Паўночная плынь» пашкодзілася ад выбухаў. Падазраюць дыверсію
2022.10.06 19:34

Алена Аляксандрава belsat.eu

Стужка навінаў