На выходныя замацуецца зіма, 19 лістапада аранжавы ўзровень небяспекі праз снегапад


У бліжэйшыя выходныя ў Беларусі захаваецца зімовы характар ​​надвор’я. На большай частцы Беларусі выпаў першы снег. 19 лістапада прагназуюцца моцныя снегапады на ўсходзе Беларусі, папярэджвае Белгідрамет.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Моцны вецер і снег. Крыніца: svidok.info

Надворʼе ў Беларусі набывае зімовыя рысы. Усталявалася марознае надворʼе, выпаў першы снег. 19 лістапада на ўсходзе краіны чакаюцца моцныя снегапады, сіноптыкі абвесцілі аранжавы ўзровень небяспекі.

Тэмпература паветра ў суботу, 19 лістапада, ноччу складзе ад -3 да -9. Днём чакаецца ад -1 да -6.

У нядзелю 20 лістапада мароз месцамі нават да 13 ніжэй за нуль. Ноччу працягне падаць снег. У асобных раёнах прагназуецца слабы туман, на дарогах галалёдзіца. Днём чакаецца ад -1 да -6.

У пачатку наступнага тыдня сітуацыя пачне змяняцца: маразы будуць слабець. Ноччу чакаецца ад 2 да 9 градусаў марозу, а днём будзе ад 4 градусаў марозу да 2 градусаў цяпла. Сіноптыкі прагназуюць мокры снег з дажджом.

Hавiны
Медыкі заклікаюць берагчыся падчас зімовых забаваў
2022.11.18 09:27

Алена Аляксандрава belsat.eu

Стужка навінаў