Ціханоўская і Латушка пракаментавалі заяву Пуціна пра дыялог


Лідары апазіцыі кажуць, што абавязковая ўмова дыялогу – вызваленне палітвязняў і спыненне рэпрэсіяў у Беларусі.

Палітычная лідарка Святлана Ціханоўская пракаментавала Zerkalo.io заклік Уладзіміра Пуціна да дыялогу ўладаў Беларусі з апазіцыяй

«Асабіста ў мяне кантактаў з Крамлём не было. Я вітаю заклікі да дыялогу. Але ніякі дыялог не пачнецца ў турме. Усе палітвязні павінныя быць вызваленыя, гвалт спынены. Нашы ўмовы ранейшыя».

Hавiны
Пуцін заклікаў да дыялогу паміж уладамі і апазіцыяй у Беларусі
2021.11.18 17:11

Кіраўнік НАУ Павел Латушка адзначыў: калі Уладзімір Пуцін гатовы выступіць гарантам выканання патрабаванняў беларускага народу аб безумоўным і неадкладным вызваленні ўсіх без выключэння палітвязняў і спыненні масавых рэпрэсіяў, то апазіцыя гатова весці перамовы.

«Але толькі па адным пытанні – аб транзіце ўлады і правядзенні датэрміновых выбараў прэзідэнта ў Беларусі без удзелу Лукашэнкі. У гэтым мы салідарныя са Святланай Ціханоўскай, якая настойвае на выкананні народных патрабаванняў – на гэтым грунтуецца агульная пазіцыя дэмакратычных сілаў», – падкрэсліў ён.

Латушка прапанаваў расейскаму боку накіраваць свайго прадстаўніка на міжнародную канферэнцыю па Беларусі ў Вене, каб Расея разам з дзяржавамі-чальцамі ЕЗ выступіла гарантам папярэдніх умоваў, якія забяспечваюць транзіт улады ў Беларусі.

Нагадаем, сёння прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін, выступаючы на ​​пашыраным паседжанні калегіі МЗС, заявіў:

«Так, мы ведаем, што сітуацыя ў Беларусі, хоць і супакоілася ўнутры краіны, але, тым не менш, праблемы ёсць, і мы цудоўна разумеем гэта і, вядома, заклікаем да дыялогу паміж уладамі і апазіцыяй».

РР belsat.eu

Стужка навінаў