Пуцін заклікаў да дыялогу паміж уладамі і апазіцыяй у Беларусі


Прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін зрабіў адпаведную заяву, выступаючы на ​​пашыраным паседжанні калегіі МЗС. Пра гэта піша «Интерфакс-Запад».

«Так, мы ведаем, што сітуацыя ў Беларусі, хоць і супакоілася ўнутры краіны, але, тым не менш, праблемы ёсць, і мы цудоўна разумеем гэта і, вядома, заклікаем да дыялогу паміж уладамі і апазіцыяй», – сказаў прэзідэнт РФ.

Пры гэтым Пуцін падкрэсліў, што «са свайго боку Расея, безумоўна, працягне лінію на ўмацаванне сувязеў і паглыбленне інтэграцыйных працэсаў з Беларуссю».

«Будзем рэалізоўваць усе 28 прынятых нядаўна галіновых саюзных праграмаў па фармаванню агульнай эканамічнай прасторы, пераходзіць да правядзення ўзгодненай макраэканамічнай, падатковай, банкаўска-крэдытнай палітыкі», – запэўніў ён.

РР belsat.eu

Стужка навінаў