Польшча спыніць чыгуначны рух праз Кузніцу, калі сітуацыя на мяжы не стабілізуецца да 21 лістапада


Пра гэта польскі бок папярэдзіў беларускія ўлады у лісце на імя кіраўніка Дзяржаўнага памежнага камітэту Анатоля Лапо.

Міністр унутраных справаў Польшчы Марыюш Каміньскі загадаў звярнуцца да кіраўніцтва Дзяржпагранкамітэта Беларусі з заклікам стабілізаваць сітуацыю каля памежнага пераходу Кузніца-Брузгі.

Галоўны камендант Памежнай аховы Польшчы Томаш Прага ў лісце да Анатоля Лапо згадвае выпадкі агрэсіўных дзеянняў на мяжы каля пераходу Кузніца-Брузгі, у выніку чаго пацярпелі польскія службоўцы. Польскі бок будзе чакаць стабілізацыі сітуацыі да нядзелі, 21 лістапада 2021 года. У адваротным выпадку чыгуначны рух праз пераход Кузніца будзе прыпынены.

Hавiны
Міністэрства абароны Польшчы: беларускія сілавікі зноў дапамагалі мігрантам незаконна перайсці мяжу
2021.11.18 11:00

РР belsat.eu

Стужка навінаў