Паўтара месяца забаранялі карыстацца туалетнаю паперай. Як сядзяць затрыманыя ў «справе Зельцара»


Пра затрыманых за каментары ў «справе Зельцара» доўгі час нічога не было вядома. Іх усіх перавезлі ў Жодзіна і пасадзілі на каранцін, чым адміністрацыя следчай турмы тлумачыла адмовы ў спатканні з роднымі ды адвакатамі. Каранцін нарэшце знялі, і сваякі аднаго з затрыманых здолелі даведацца пра ўмовы, у якіх сядзіць іхны блізкі чалавек.

Аналітыка
«Справа Зельцара»: дзве смерці, катаванні і заклік да тэрору. Што стала вядома за месяц
2021.10.28 16:00

Імя і прозвішча затрыманага, пра якога гаворка, сваякі прасілі не называць з меркаванняў бяспекі. Перадаем аповед пра ўражанні ад спаткання:

Hавiны
«Блізкім не даюць перадаць нават гігіенічных сродкаў». Сваячка затрыманага ў «справе Зельцара»
2021.10.24 12:30

«На сустрэчу ён прыйшоў вельмі разгубленым і маральна прыніжаным. Сказаў, што ўжо і не чакаў, што хтосьці да яго прыйдзе. Казаў, што было вельмі страшна і цяжка. Камера на 10 чалавек змяшчала 21. Практычна ўвесь час яны стаялі, спаць не давалі. За ўвесь час дазволілі толькі адзін раз схадзіць у краму, каб купіць сродкі гігіены. Паўтара месяца было абсалютна забаронена карыстацца туалетнаю папераю. Нейкі нездаровы від здзеку… Яго будуць пераводзіць у іншы ізалятар. Паперы ўжо падпісаў, але нават не памятае, калі. Яны там абсалютна згубіліся ў часе. Сказаў, яму пашанцавала, што не білі. А некаторых збівалі страшна і нават нешта зламалі».

28 верасня ў Менску сілавікі ўварваліся ў кватэру работніка «EPAM Systems» Андрэя Зельцара, якога нібыта падазравалі ў датычнасці да тэрарыстычнай дзейнасці. Завязалася страляніна, падчас якой загінуў Андрэй і адзін з сілавікоў – супрацоўнік КДБ. За каментары ў інтэрнэце з нагоды гібелі айцішніка Андрэя Зельцара і працаўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка пад варту ўзялі не менш за 136 чалавек.

Інтэрв’ю
«Андрэй не мог не даць адпор». Размова з сябрам забітага сілавікамі менчука
2021.09.29 15:26

ГГ belsat.eu

Стужка навінаў