МЗС Іраку: на эвакуацыйны рэйс з Беларусі зарэгістраваліся 430 чалавек


Эвакуацыйны рэйс авіякампаніі «Iraqi Airways», які забярэ з Беларусі мігрантаў з Іраку, адбудзецца 18 лістапада ў 13.45 па менскім часе.

Іракцы ў менскім аэрапорце. Крыніца: WLLATMED / Telegram

На самалёт зарэгістраваліся 430 чалавек, яшчэ 50 праходзяць рэгістрацыю, паведамляе інфармацыйная агенцыя Ina са спасылкай на словы афіцыйнага прадстаўніка МЗС Іраку Ахмеда ас-Сахафа.

Тым часам у інтэрнэце распаўсюджваюцца відэа чакання эвакуацыйнага самалёту ў менскім аэрапорце.

Іракцы ў менскім аэрапорце. Відэа: Motolkohelp / Telegram
Самалёт рэйсу «Менск-Багдад» прыбыў у нацыянальны аэрапорт Менску. Відэа: bnkbel / Telegram

Міністэрства транспарту Іраку паведаміла, што самалёт для эвакуацыі мігрантаў вылецеў з Багдаду ў Менск раніцай 18 лістапада.

«Палёт выконваецца пасля атрымання афіцыйных дазволаў і дырэктываў уладаў Іраку і Беларусі», – перадае словы генеральнага дырэктара авіякампаніі «Iraqi Airways» Абаса Амрана, якія ён сказаў у эфіры іракскага тэлеканалу Al Sumaria, агенцыя ТАСC.

Чытайце таксама:

ГГ belsat.eu

Стужка навінаў