Міністры замежных справаў краінаў G7 прынялі заяву наконт міграцыйнага крызісу


Краіны Вялікай сямёркі асудзілі дзеянні рэжыму Аляксандра Лукашэнкі па арганізацыі незаконнай міграцыі праз свае межы.

Заява ад імя міністраў замежных справаў Канады, Францыі, Нямеччыны, Італіі, Японіі, Вялікай Брытаніі і ЗША, а таксама Высокага прадстаўніка Еўразвязу была размешчана на сайце брытанскага ўраду.

Прадстаўнікі G7 асуджаюць рэжым Лукашэнкі за арганізацыю незаконнай міграцыі праз свае межы.

«Гэтыя бяздушныя дзеянні ставяць пад пагрозу жыццё людзей», – падкрэсліваецца ў заяве.

Міністры краінаў Вялікай сямёркі выказваюць салідарнасць з Польшчай, Латвія і Літвой, «якія сталі мішэнню гэтага правакацыйнага выкарыстання нелегальнай міграцыі ў якасці гібрыднай тактыкі». Прадстаўнікі G7 заклікаюць афіцыйны Менск «неадкладна спыніць сваю агрэсіўную і эксплуататарскую кампанію, каб перадухіліць далейшыя смерці і пакуты». Яны лічаць дзеянні рэжыму спробай адцягнуць увагу «ад ігнаравання міжнароднага права, асноўных свабодаў і праваў чалавека, у тым ліку правоў уласнага народу».

«Мы будзем працягваць працаваць разам, каб прыцягнуць вінаватых да адказнасці, а таксама падтрымаць грамадзянскую супольнасць і правы чалавека ў Беларусі», – адзначаецца ў заяве.

Hавiны
Стала вядома, якія ўмовы спынення памежнага канфлікту выставіў Лукашэнка Захаду
2021.11.17 11:20

РР belsat.eu

Стужка навінаў