Чарговыя 5 беларусаў прызнаныя палітвязнямі. Усяго ў краіне – 873 зняволеных па палітычных матывах


Беларускія праваабаронцы прызналі яшчэ 5 зняволеных палітвязнямі, паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна». Іхныя імёны:

Ірына Пярцова, Павел Сакалоў, Кацярына Макарэвіч, Юлія Лабунова, Арцём Латышаў.

Ірына Пярцова, Павел Сакалоў, Кацярына Макарэвіч былі затрыманыя і абвінавачаныя за кіраўніцтва групамі ў тэлеграме паводле арт.361-1 КК РБ («Стварэнне экстрэмісцкага фармавання альбо ўдзел у ім»).

Апроч таго, Ірына Пярцова, а таксама Юлія Лабунова і Арцём Латышаў былі прыцягнутыя да адказнасці паводле ч.2 арт.339 КК РБ («Хуліганства») за перформанс, падчас якога на надмагільным крыжы замацавалі таблічку з надпісам «Лукашэнка Аляксандр Рыгоравіч 30.08.1954 – 30.08.2021» і партрэт Лукашэнкі з чорнай стужкай, адкаркавалі бутэльку шампанскага і вылілі змесціва на паверхню магілы.

Па стане на 18 лістапада ў Беларусі 873 палітвязні.

ГГ belsat.eu

Стужка навінаў