Ціханоўская пра Дар'ю Лосік: Чалавек з неверагоднай вытрымкай і сілай волі


Сілавікі распаўсюдзілі пакаяннае відэа з Дарʼяй Лосік, у якім яна кажа, што была затрымана за тое, што 17 красавіка 2022 года дала інтэрвʼю «экстрэмісцкаму» тэлеканалу «Белсат». Тым часам затрыманую падтрымала Святлана Ціханоўская.

Дар’я Лосік. Менск, Беларусь. 16 сакавіка 2021 года.
Фота: АВ / Белсат

Як пішуць сілавікі, Дар’я Лосік затрымана за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці» (арт. 361-4 КК).

«Дарʼя – чалавек з неверагоднай вытрымкай і сілай волі. Кожны дзень яна паказвала Ігару і ўсім нам, як выглядае сапраўднае каханне. Кожны дзень яна дэманстравала мужнасць, якая і не снілася тым, хто сёння затрымліваў яе. Я знаёмая з Дашай і захапляюся ёю. У якіх бы ўмовах яна ні знаходзілася – упэўненая, цяпер канваірам і наглядчыкам даводзіцца адводзіць вочы перад поглядам гэтай ганарлівай, клапатлівай і дзіўна смелай беларускі», – пракаментавала затрыманне Дарʼі Святлана Ціханоўская.

Дачцэ Дар’і і Ігара Лосікаў тры гады. Цяпер яна знаходзіцца ў бабулі і дзядулі.

Як паведамлялася раней, з ператрусам да Дар‘і Лосік сілавікі прыйшлі а 7:30 18 кастрычніка. Сама Дар‘я з дачкой Паўлінай яшчэ спала. Ёй далі патэлефанаваць бацькам і маці Дар’і хутка прыехала на месца, але яе нават не пусцілі ў кватэру, толькі потым аддалі паперку аб тым, што правялі ператрус. Падчас ператрусу ў кватэры, апроч сілавікоў і панятых, былі толькі сама Дар‘я і яе дачка. Вядома, што Дарʼя Лосік затрыманая на трое содняў у рамках крымінальнай справы, яе павезлі ў Берасце.

Абноўлена
Затрымалі Дарʼю Лосік, жонку палітзняволенага блогера Ігара Лосіка
2022.10.18 12:44

Ігара Лосіка затрымалі 25 чэрвеня 2020 года. 14 снежня 2020-га яго засудзілі да 15 гадоў зняволення за нібыта арганізацыю масавых закалотаў і распальванне варожасці. КДБ залучыў Лосіка ў спіс асобаў, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці.

Цяпер Ігар у папраўчай калоніі № 1 у Наваполацку, куды быў этапаваны ў чэрвені, яго прызналі палітычным вязнем.

Артыкулы
Дар’я Лосік: У дзень вызвалення Ігара я паеду забяру яго і больш ніколі не адпушчу
2022.05.20 11:45

Антон Тачняк belsat.eu

Стужка навінаў