Пасля падзення самалёта Су-34 каля дому ў Ейску загінулі 13 асобаў


У выніку падзення каля дзевяціпавярховага дому баявога знішчальніка Су-34 17 кастрычніка ў расейскім горадзе Ейск загінулі 13 асобаў, у тым ліку трое дзяцей. Пацярпелі 19 асобаў. Пра гэта паведамляе расейскае Мінздароўя.

Момант падзення самалёта. Крыніца: fakty.com.ua

«Пасля разбору завалаў ратавальнікамі МНС у Ейску на месцы крушэння самалёта знойдзеныя целы загінулых. Станам на 6:00 18 кастрычніка ў выніку крушэння 13 асобаў загінулі, у тым ліку трое дзяцей. 19 атрымалі раненні, чацвёра з іх дастаўленыя на лячэнне ў Краснадарскі краявы шпіталь, астатнія працягваюць атрымліваць лячэнне ў Ейску. Пацярпелым аказваецца ўся неабходная медычная і псіхалагічная дапамога», – гаворыцца ў паведамленні ведамства.

Сярод пацярпелых ёсць дзве цяжарныя жанчыны, а сярод чатырох цяжка пацярпелых – двое дзяцей. Усяго ўратаваныя 68 асобаў, больш за 360 жыхароў былі эвакуяваныя.

Вынік падзення самалёту ў Ейску. Крыніца: chtddd/Telegram
Вынік падзення самалёта ў Ейску. Крыніца: chtddd/Telegram

Расейскі баявы самалёт Су-34 з поўным боекамплектам упаў у двары жылога дому ў горадзе Ейск Краснадарскага краю. Пасля аварыі боепрыпасы знішчальніка ўзарваліся, агонь ахапіў дзевяціпавярховы дом. Мінабароны Расеі інфармуе, што ў знішчальніка загарэўся рухавік. Пілоты здолелі катапультавацца. Пасля падзення самалёта загарэлася авіяпаліва.

Паводле ратавальнікаў, плошча пажару ў доме склала каля 2 тыс. квадратных метраў. На раніцу 18 кастрычніка пажар пагасілі.

Абноўлена
У Краснадарскім краі каля жылога дому ўпаў баявы самалёт
2022.10.17 20:25

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў