Зборная Беларусі ў акадэмічным веславанні шукае галоўнага трэнера праз аб'яву


Федэрацыя веславання размясціла на сваім афіцыйным сайце абвестку аб пошуку галоўнага трэнера нацыянальнай зборнай. Які прапаноўваюць заробак, не паведамляюць.

Пошук галоўнага трэнера будзе завершаны 3 лістапада, прэтэндэнт абавязаны паведаміць пра асабістыя дасягненні ў рыхтаванні пераможцаў і прызёраў (фіналістаў) Алімпійскі гульняў, чэмпіянатаў свету і Еўропы, пераможцаў і прызёраў чэмпіянатаў свету і Еўропы сярод спартоўцаў да 23 гадоў, пераможцаў і прызёраў чэмпіянатаў свету сярод спартоўцаў да 18 гадоў.

Таксама падаць рэкамендацыі дзвюх асобаў і адказаць на галоўнае пытанне: «Чаму вы лічыце, што зможаце ўзначаліць нацыянальную каманду Рэспублікі Беларусь у акадэмічным веславанні?»

Цяпер нацыянальную зборную Беларусі ўзначальвае 68-гадовы ўкраінец Юрый Радзівонаў.

Ён вазіў беларускіх «акадэмікаў» на апошнюю Алімпіяду ў Токіа, дзе найлепшым вынікам стала восьмае месца Сяргея Валадзька і Змітра Фурмана.

Hавiны
Федэрацыю хакею Беларусі ўзначаліў вясляр
2021.10.08 18:24

Раней беларускае акадэмічнае веславанне рэгулярна прыносіла краіне медалі, але ўжо трэцюю запар Алімпіяду прадстаўнікі гэтага віду спорту вяртаюцца без узнагародаў.

Акадэмічнае веславанне абʼяднанае ў адну федэрацыю з веславаннем на байдарках і каноэ. Доўгі час федэрацыю ўзначальвае Аляксандр Машэнскі уладальнік «Санты» і «Савушкінага прадукту», якога называюць «гаманцом» Лукашэнкі. Нядаўна ён быў зноў пераабраны на пасаду кіраўніка Федэрацыі веславання.

АС belsat.eu

 

Стужка навінаў