Украіна будзе купляць беларускую электраэнергію?


Астравец, Беларусь. 25 красавіка 2021 года.
Фота: ВК / Белсат

Пра планы Украіны купляць у Беларусі электраэнергію паведаміла на сваёй старонцы ў Facebook (і пазней пацвердзіла ў размове з «Белсатам») медыя-дырэктарка асацыяцыі «Украінскі ядравы форум» Вольга Кашарная.

Вольга Кашарная распавяла, што 11, 12 і 13 кастрычніка ў Беларусі на перамовах з «Белэнерга» былі прадстаўнікі буйной энергетычнай кампаніі Украіны «Энергаатам» Хартмут Якаб (віцэ-прэзідэнт) і Ірына Кухарэнка (намеснік дырэктара ў прававых пытаннях). Яны дасягнулі дамоўленасці купіць у беларускага боку 900 МВт электраэнергіі.

Афіцыйныя асобы Міністэрства энергетыкі Украіны пра гэта не заяўлялі.

ГГ belsat.eu

Стужка навінаў