У Беларусі прыпынілі наданне планавай медычнай дапамогі


Прыпыненне набыло моц 15 кастрычніка, але пра гэта паведамілі толькі 18-га.

Ля раённай паліклінікі людзі чакаюць сваёй чаргі на тэст.
Фота: Belsat.eu

Міністэрства аховы здароўя паведаміла 18 кастрычніка аб зменах у ранейшы загад аб наданні медычнай дапамогі ў сувязі з COVID-19. Паводле новага загаду, з 15 кастрычніка ў Беларусі прыпыняецца наданне планавай медычнай дапамогі ў амбулаторна-паліклінічных арганізацыях.

Прыпыняюць да далейшых распараджэнняў:

  • дыспансерызацыю,
  • скрынінгі,
  • рэабілітацыйную дапамогу,
  • фізіятэрапеўтычныя працэдуры,
  • лекаванне ў аддзяленнях дзённага перабывання,
  • планавую стаматалагічную дапамогу.

Таксама загадана павялічыць нагрузку на апараты камп’ютарнай тамаграфіі не менш як на 45 % – дзеля гэтага загадваюць пераглядзець графікі, рабіць тамаграфію пацыентам з падазрэннем на каронавірус таксама і па нядзелях.

Пацыентаў з лёгкай і сярэднецяжкай формай COVID-19 па-ранейшаму могуць пакідаць на хатняе лекаванне.

Інтэрв’ю
«Медыкі кінутыя на амбразуру». Інтэрв’ю з «Белымі халатамі» пра самыя вострыя праблемы ў беларускай медыцыне
2021.10.17 19:28

АА belsat.eu

Стужка навінаў