Першыя экстрэмісцкія фармаванні і новыя санкцыі для рэжыму: галоўнае за панядзелак, 18 кастрычніка


«Белсат» традыцыйна падводзіць вынікі дня. Чытайце ў нашым аглядзе пра галоўныя падзеі панядзелка, 18 кастрычніка.

МУС абвесціў пра два экстрэмісцкіх фармавання ў Беларусі – у спіс уключылі сайт з інфармацыяй пра дваравыя чаты dze.chat і ініцыятыву працоўных «Рабочы рух».

Hавiны
Самае вялікае «экстрэмісцкае фармаванне» у свеце? Dze.chat аб’ядноўвае больш за 300 тысяч чалавек
2021.10.18 18:14

Dze.chat аб’ядноўвае больш за паўмільёна акаўнтаў з улікам каналаў, і больш за 300 тысяч чалавек у розных чатах. Ініцыятыва «Рабочы рух» аб’ядноўвае працоўных Беларусі з мэтай абароны сваіх грамадзянскіх і працоўных правоў і свабодаў. За ўдзел у дзейнасці экстрэмісцкага фармавання ГУБАЗіК пагражае крымінальнай адказнасцю. У суботу 16 кастрычніка начальнік аддзелу ГУБАЗіК Вячаслаў Арлоўскі распавядаў, што нават падпісчыкі тэлеграм-каналу могуць быць прыцягнутыя да крымінальнай адказнасці, калі гэты канал будзе прызнаны экстрэмісцкім фармаваннем.

Актывісту з Воршы Сяргею Мярненка сілавікі прыгразілі «дзяржаўнай здрадай» за зварот па польскую гуманітарную візу.

Летам 2020 года ён быў назіральнікам на прэзідэнцкіх выбараў. Яго тройчы арыштоўвалі, выклікалі на допыты, шукалі па сваяках і знаёмых. Некалькі тыдняў таму яго выклікалі як сведку ў крымінальнай справе ягонага сябра паводле артыкулу, звязанага з пратэстамі.

Аб’ектыў
Папрасіў візу – здрадзіў Радзіме?
2021.10.18 22:50

Мужчына звярнуўся ў польскі візавы цэнтр у Магілёве, прасіў гуманітарную візу. Аднак сілавікі выклікалі яго ў Аршаніскі ГАУС і паказалі раздрукоўку ліста консулу – магчыма, атрымалі доступ да камеры відэаназірання візавага цэнтру.

Супрацоўнікі міліцыі папярэдзілі актывіста, што гэты зварот можа стаць падставай для артыкулу «Здрада радзіме» (арт. 356 КК РБ).

У Беларусі прыпынілі аказанне планавай медычнай дапамогі.

Прыпыненне набыло моц 15 кастрычніка, але пра гэта паведамілі толькі 18-га.

Аб’ектыў
Замест каронавірусу – ішэмічная хвароба сэрца. Як хаваюць статыстыку смяротнасці і вакцынацыі
2021.10.18 22:43

Таксама загадана павялічыць нагрузку на апараты камп’ютарнай тамаграфіі не менш як на 45 % – дзеля гэтага загадваюць пераглядзець графікі, рабіць тамаграфію пацыентам з падазрэннем на каронавірус таксама і па нядзелях.

18 кастрычніка міністры замежных справаў Еўразвязу правялі паседжанне, на якім важнае месца заняло абмеркаванне беларускай сітуацыі. Офіс Святланы Ціханоўскай перадаў міністрам пакет рэкамендацыяў з 40 пунктаў.

Аб’ектыў
Еўразвяз узгадніў санкцыі супраць Лукашэнкі – засталося толькі прагаласаваць
2021.10.18 22:47

Як распавёў «Белсату» дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка, на паседжанні абмяркоўвалася праблема мігрантаў з Усходу на мяжы з Беларуссю і магчымыя санкцыі ў дачыненні рэжыму Лукашэнкі. Абмяркоўваліся санкцыі супраць «Белавіі», у прыватнасці, спыненне лізінгу і продажу «Белавіі» любых самалётаў, а таксама не дапушчэнне абслугоўвання гэтых самалётаў. Бо самалёты выкарыстоўваюцца для перакідвання мігрантаў. Ёсць згода міністраў дарабіць санкцыйны пакет да канца лістапада.

Начальнік аддзелу ГУБАЗіК МУС Вячаслаў Арлоўскі выказаў прапанову дапоўніць сёлетнія змены ў закон аб грамадзянстве, якія ўступілі ў сілу ў чэрвені, і пазбаўляць грамадзянства беларусаў, якія выехалі з краіны па палітычных прычынах.

ГГ, belsat.eu

Стужка навінаў