Ініцыятыва «Рабочы рух» таксама прызнаная экстрэмісцкім фармаваннем


Ініцыятыва «Рабочы рух», якая аб’ядноўвае працоўных Беларусі з мэтай абароны сваіх грамадзянскіх і працоўных правоў і свабодаў (сайт stachka.org), а таксама тэлеграм-група «Пашыраны круглы стол» рашэннем КДБ прызнаныя экстрэмісцкім фармаваннем.

Інфармацыя пра ўнясення «Рабочага руху» у спіс экстрэмісцкіх фармаванняў з’явілася ў афіцыйным тэлеграм-канале МУС 18 кастрычніка. Адпаведнае рашэнне КДБ прыняў яшчэ 21 верасня, у сілу яно ўступае 18 кастрычніка.

Таксама 18 кастрычніка стала вядома, што першым у якасці «экстрэмісцкага фармавання» быў прызнаны інтэрнэт-партал Dze.chat, які збіраў адрасы дваровых, раённых і гарадскіх чатаў, а таксама самаробныя сцягі раёнаў.

За ўдзел у дзейнасці экстрэмісцкага фармавання ГУБАЗіК пагражае крымінальнай адказнасцю. У суботу 16 кастрычніка начальнік аддзелу ГУБАЗіК Вячаслаў Арлоўскі распавядаў, што нават падпісчыкі тэлеграм-каналу могуць быць прыцягнутыя да крымінальнай адказнасці, калі гэты канал будзе прызнаны экстрэмісцкім фармаваннем.

ГГ, belsat.eu

Стужка навінаў