Актывісту прыгразілі «дзяржаўнай здрадай» за зварот па польскую гуманітарную візу. Ён усё адно з’ехаў


Сілавікі, падобна, атрымалі доступ да інфармацыі з візавага цэнтру ў Магілёве.

Аршанскі актывіст Сяргей Мярненка.
Фота: Spring96.org / сацыяльныя сеткі героя

Сяргей Мярненка з Воршы быў вымушаны тэрмінова пакінуць Беларусь праз пагрозы сілавікоў, піша «Вясна». Цяпер ён у бяспецы.

Летам 2020 года ён быў назіральнікам на прэзідэнцкіх выбараў. Яго тройчы арыштоўвалі, выклікалі на допыты, шукалі па сваяках і знаёмых. Некалькі тыдняў таму яго выклікалі як сведку ў крымінальнай справе ягонага сябра паводле артыкулу, звязанага з пратэстамі.

Мужчына звярнуўся ў польскі візавы цэнтр у Магілёве, прасіў гуманітарную візу. Аднак сілавікі выклікалі яго ў Аршаніскі ГАУС і паказалі раздрукоўку ліста консулу – магчыма, атрымалі доступ да камеры відэаназірання візавага цэнтру.

Супрацоўнікі міліцыі папярэдзілі актывіста, што гэты зварот можа стаць падставай для артыкулу «Здрада радзіме» (арт. 356 КК РБ). Самога Мярненку здымалі на камеру, пагражалі дубінкай і кастэтам, казалі, што гэта яго чакае, калі ён адмовіцца распавядаць пра ліст на відэакамеру.

Пасля таго, як сілавікі прыехалі па месцы жыхарства маці і зрабілі грунтоўны ператрус, актывіст пакінуў Беларусь.

Hавiны
Беларусы на першым месцы сярод іншаземцаў, якія сёлета атрымалі прытулак у Польшчы
2021.10.17 14:44

АА belsat.eu

Стужка навінаў