17-гадовага Мікіту Залатарова, хворага на эпілепсію, 13 дзён трымалі ў ШІЗА


Няпоўнагадовы палітзняволены 17 кастрычніка патэлефанаваў з калоніі бацьку і распавёў, што спачатку яму далі 7 содняў. Пасля заканчэння тэрміну хлопца вывелі ў калідор і завялі назад у ізалятар яшчэ на 6 содняў.

«Як я зразумеў, яго пазбавілі спаткання. Ён прасіў пасылку, цяпер збіраем», – піша праваабарончы цэнтр «Вясна» са спасылкай на БелаПАН.

Артыкулы
Мікіта Залатароў: Камера мяне забівае, але я не хачу паміраць
2021.07.20 18:46

2 кастрычніка маці Мікіты прыехала да яго ў калонію на запланаванае спатканне, але яе не пусцілі, перадачу для сына не прынялі.

Мікіту Залатарова затрымалі 11 жніўня 2020 года. Хлопцу на той момант было 16 гадоў. Яго абвінавацілі паводле некалькіх артыкулаў Крымінальнага кодэксу: ч. 1 арт. 293 – «Арганізацыя масавых беспарадкаў», арт. 364 – «Гвалт або пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні супрацоўніка органаў унутраных справаў», арт. 295 – «Незаконныя дзеянні ў дачыненні агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў».

Гісторыі
«Татачка, чаму я тут сяджу? Калі мяне выпусцяць?» Бацька 16-гадовага палітвязня Мікіты Залатарова – пра зняволенне сына
2021.04.17 08:51

Суд пакараў Мікіту пазбаўленнем волі ў выхаваўчай калоніі на чатыры з паловай гады.

ГГ, belsat.eu

Стужка навінаў