У Беларусі на 19 верасня аб'яўлены аранжавы ўзровень небяспекі з-за моцнага ветру і дажджу


На панядзелак, 19 верасня, сіноптыкі аб’явілі аранжавы ўзровень небяспекі з-за ветру і моцных дажджоў, паведамляе Белгідрамет.

Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: Sputnik

На большай частцы Беларусі чакаецца ўзмацненне ветру парывамі да 15-20 м/с, у асобных раёнах па ўсходзе краіны 21-24 м/с.

Таксама ноччу і раніцай 19 верасня ў многіх раёнах Беларусі чакаюцца вельмі моцныя дажджы: у начны і ранішні час месцамі па ўсходзе, а днём па паўночным усходзе краіны.

У Менску чакаецца ўзмацненне ветру парывамі да 15-20 м/с, ноччу і раніцай – моцны дождж.

Hавiны
Моцны землятрус адбыўся на Тайвані. На японскім востраве Іцукусіма абвясцілі пагрозу цунамі
2022.09.18 14:26

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў