У ААН падлічылі колькасць бежанцаў з Украіны пасля пачатку вайны, і тых, хто вярнуўся назад


Пасля расейскага ўварвання ва Украіну з 24 лютага 2022 года колькасць бежанцаў, якія выехалі з Украіны, на 13 верасня дасягнула 12 млн 660 тысяч чалавек, паведамляе агенцтва ААН па справах бежанцаў.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота Белсат

Таксама паводле інфармацыі на 13 верасня ва Украіну з-за мяжы з 28 лютага вярнулася амаль 5 млн 756 тысяч чалавек. Частка тых, хто прыязджае ва Украіну, адправілася на фронт, а частка ўцекачоў вярнулася назад пасля актыўных баявых дзеянняў у некаторых гарадах.

Большасць бежанцаў з Украіны адправіліся ў Польшчу – 6,114 млн. чалавек, у Венгрыю – 1,381 млн. чалавек, у Румынію – 1,169 млн. чалавек, у Славакію – 778 тысяч чалавек, у Малдову – 606 тысяч чалавек, а таксама ў некаторыя іншыя краіны.

Аднак не ўсе гэтыя краіны сталі канчатковымі пунктамі перасялення бежанцаў з Украіны. Некаторыя з іх накіраваліся далей, на захад, а некаторыя прыехалі і ў Беларусь. Так, паводле інфармацыі Памежнага камітэту Беларусі на 16 верасня, з пачатку вайны ў Беларусь прыбылі амаль 53 тыс. грамадзян Украіны: праз украінска-беларускую мяжу – 15 876 чалавек, транзітам праз Польшчу – 30 235, праз Літву – 5796, Латвію – 1024.

Аналітыка
Паўгода з расейскага ўварвання ва Украіну. Як за гэты час змяніліся бакі канфлікту і навакольны свет
2022.08.24 08:00

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў