Офіс Святланы Ціханоўскай ацаніў маштаб адтоку бізнесу з Беларусі ў краіны Еўразвязу


Эканамісты Офісу Святланы Ціханоўскай і Асацыяцыі беларускага бізнесу за мяжой (АВВА) падлічылі, колькі беларускіх кампаніяў рэлакаваліся з краіны цягам 2020-2022 гадоў, піша «Наша Ніва».

Фота мае ілюстратыўны характар. Крыніца: moneytalksnews.com

Эксперты прыйшлі да высновы, што ў Беларусі колькасць бізнесаў скарачаецца, а за мяжой лічба кампаніяў з беларускім капіталам і беларускіх індывідуальных прадпрымальнікаў расце.

У студзені-чэрвені 2022 года ў Беларусі зачыніліся 5779 малых і сярэдніх бізнесаў і ІП (-1,6%).

З сакавіка 2021 года ў Беларусі стала менш на 9353 суб’ектаў малога і сярэдняга бізнесу і індывідуальных прадпрымальнікаў. У той час, як цягам 2020 году іх колькасць расла (+10 265 суб’ектаў ці 2,8%).

Аб’ектыў
«Урад прапаноўвае мадэрнізаваць фармат функцыянавання прадпрымальніцкага сегменту эканомікі»
2022.09.09 23:07

Паводле ацэнак спецыялістаў эканамічнай каманды Офісу Святланы Ціханоўскай і АВВА, болей за 2000 кампаніяў было зарэгістравана ў Еўразвязе са жніўня 2020 г. да канца чэрвеня 2022 г., з якіх больш за палову былі звязаныя з поўнай або частковай рэлакацыяй бізнесу з Беларусі ў ЕЗ. Пераважная колькасць новых кампаніяў (1639, або 80%) былі зарэгістраваныя ў Польшчы (толькі ў чэрвені колькасць новазарэгістраваных бізнесаў з беларускім капіталам тут склала 254 кампаніі), каля 200 (10%) з’явілася ў Літве, яшчэ 10% – у іншых краінах Еўразвязу. Беларускія прадпрыемствы ў ЕЗ – гэта пераважна малы і сярэдні бізнес, які займаецца паслугамі.

Эканамісты ацанілі, што колькасць беларускіх індывідуальных прадпрымальнікаў і стартапаў з беларускімі каранямі ў ЕЗ са жніўня 2020 г. па чэрвень 2022 г. павялічылася на каля 2000 адзінак.

Такім чынам, са жніўня 2020 г. па чэрвень 2022 г. сукупны патэнцыял дзелавой супольнасці Беларусі ў ЕЗ павялічыўся на прыкладна 4000 адзінак рознага маштабу і арганізацыйна-прававой формы. Гэта каля 1% ад агульнай колькасцю прыватных фірмаў і прадпрымальнікаў, што дзейнічаюць у Беларусі. Беларускі бюджэт пакуль не адчувае стратаў, бо і прадпрымальнікі, і малыя, і сярэднія фірмы сёлета за паўгода заплацілі столькі ж падаткаў, як і год таму. А агулам у 2021 годзе яны заплацілі падаткаў нават больш, чым у 2020 годзе.

Аналітыка
Вернуцца «шэрыя схемы працы»? Чаго чакаць беларускай эканоміцы, калі ўлады прымуць прапановы па зменах для ІП
2022.09.09 21:04

Скарачэнне бізнес-актыўнасці ў Беларусі можа мець нават большы маштаб, чым атрымліваецца ацаніць, паколькі з-за складанага працэсу ліквідацыі фірмы ў нашай краіне часта не закрываюцца, а на працягу працяглага часу знаходзяцца без фактычнай дзейнасці альбо ў стадыі ліквідацыі.

Эфекты адтоку кадраў Беларусь адчуе з часам, між іншым і праз памяншэнне прыватных інвестыцыяў і інавацыйных тавараў са знакам «Зроблена ў Беларусі», лічаць адмыслоўцы.

Марыя Міхалевіч belsat.eu

Стужка навінаў