Эксгумацыя целаў у Ізюме працягнецца яшчэ два тыдні


У дэакупаваным украінскімі вайскоўцамі Ізюме ў Харкаўскай вобласці ідзе эксгумацыя целаў загінулых, якая працягнецца яшчэ амаль два тыдні. Паведамляецца, што ва ўкраінскіх службаў ёсць інфармацыя пра новыя пахаванні. Пра гэта распавёў мэр Ізюму Валерый Марчанка ў эфіры нацмарафону, перадае УНІАН.

Эксгумацыя целаў у Ізюме.
Фота: synegubov/Telegram

«Работнікі ўсіх службаў праводзяць эксгумацыю, выкопваюць пахаваных. Калі ёсць магчымасць, іх ідэнтыфікуюць, усіх адпраўляюць у Харкаў для далейшых работаў. Гэтая праца яшчэ будзе праводзіцца амаль два тыдні, бо пахаванняў вельмі шмат. Пакуль новых не знайшлі, але кажуць, што яшчэ ёсць, таму іх шукаюць», – паведамляў Марчанка.

Паводле яго, цяпер у Ізюме жывуць 13–15 тыс. чалавек, аднак на вызваленую тэрыторыю вяртаюцца шматлікія жыхары.

Раней паведамлялася, што ў вызваленым Ізюме знойдзенае пахаванне на 446 целаў. Паводле кіраўніка абласной дзяржаўнай адміністрацыі Харкаўскай вобласці Алега Сынегубава, сярод эксгумаваных целаў 99 % маюць прыкметы гвалтоўнай смерці. Колькасць загінулых у Ізюме можа ў разы перавышаць Бучанскую трагедыю, паведаміў упаўнаважаны ў пытаннях асобаў, якія зніклі без вестак пры асаблівых абставінах Алег Катэнка.

Аб’ектыў
Буча, Марыўпаль, а цяпер і Ізюм. Якую небяспеку нясуць масавыя пахаванні?
2022.09.16 22:41

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў