Вынікі пошуку для:

«Вялікі вам дзякуй за дапамогу». Вызваленая медсястра Юлія Кашаверава запісала відэазварот

Юлія Кашаверава. Фота: Праваабарончы цэнтр «Вясна»

Медсястра Юлія Кашаверава запісала першае відэа пасля вызвалення з-за кратаў. Раней дзяўчыну «памілавалі» і праз содні адпусцілі.

«У сябе ўдома знаходжуся як у гасцях. Вялікі вам дзякуй за дапамогу, за падтрымку. Я ўсіх люблю і цалую. Ваша Юля», – кажа Юлія на відэа.

Юлію Кашавераву абвінавацілі паводле ч.1 арт. 339 КК («Злоснае хуліганства») за тое, што яна падчас мірнай акцыі пратэсту 4 кастрычніка 2020 году сарвала маску і галаўны ўбор з невядомага і ўдарыла нагой па міліцэйскім бусе. На судзе яна не адмаўляла, што пасля таго, як ёй не далі аказаць дапамогу пацярпеламу, не стрымалася і нанесла тры ўдары па задніх дзвярах міліцэйскага мікрааўтобуса. Пракурор прасіў пакараць яе шасцю гадамі калоніі, але ў судзе Кастрычніцкага раёну Віцебску 23 лютага яе асудзілі да 1,5 года калоніі.

За кратамі медсястра знаходзілася амаль 11 месяцаў. Пакаранне яна адбывала ў жаночай гомельскай калоніі №4.

Сталі вядомыя прозвішчы ўсіх 13 памілаваных палітвязняў

Указ пра памілаванне Лукашэнка падпісаў 15 верасня. Ён датычыў 13-і чалавек.

МГ belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны