У Беларусі ў нядзелю чакаюць моцны вецер. І прыйдзе халоднае надвор’е


Ілюстрацыйны здымак.
Фота: TUT.BY

У Беларусі абвясцілі памаранчавы ўзровень небяспекі з прычыны моцнага ветру. Пра гэта паведамілі ў Белгідрамеце.

Ноччу нядзелі 19 верасня ў шмат якіх раёнах Беларусі чакаецца ўзмацненне ветру парывамі да 15-20 м/с, у Менску – 15-17 м/с.

Удзень будзе перавага хмарнага надвор’я. Часам пройдуць дажджы, ноччу ў асобных раёнах рэспублікі моцныя дажджы. Тэмпература паветра ўначы +3..+9°С, па паўднёвым усходзе краіны да + 11°С; днём +5..+12°С, у паўднёва-ўсходніх раёнах месцамі да +15°С.

Усталюецца халоднае надворʼе.

20 верасня будзе пераважаць хмарнае надворʼе. На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. Вецер парывісты. Тэмпература паветра ўначы +2..+8°С, днём +5..+12°С.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў