На самым сакрэтным, незалежным і смелым беларускім тэлебачанні новыя вядоўцы!


Кожную суботу ў вечаровы эфір «Белсату» раптоўна і нахабна ўрываецца яшчэ больш экстрэмісцкі тэлеканал – «Хай так TV». Пазнаёмцеся з ягонымі новымі вядоўцамі.

«Хай так TV» рэжа праўду-матку, якую хаваюць ад гледачоў у Беларусі і далёка за яе межамі. Нават тое, што не адважваецца паказваць сам «Белсат»! Тут высмейваюцца беларускія рэаліі, абмяркоўваюцца апошнія навіны і вядуцца шчырыя гутаркі з цікавымі гасцямі.

Прэм’ерны выпуск гэтага сезону будзе крыху незвычайным. Гасцямі будуць… вядоўцы! Двое новых: Кацярына Ваданосава і Дзяніс Дудзінскі, а таксама «старая гвардыя» – Яўген Барышнікаў. Яны маюць што распавесці пра тое, як робяцца экстрэмістамі і сыходзяць у падзем’е.

Belsat Music Live
Магічны іншасвет Кацярыны Ваданосавай у #BML
2018.05.12 21:00

Пазнаёмцеся з вядоўцамі – глядзіце прэм’ерны выпуск чацвёртага сезону (відэа на пачатку нататкі).

Хочаш ведаць, чым жыве «Хай так TV»? Далучайся да нашых сацсетак у Telegram, Facebook, Instagram, VK і Twitter.

Стужка навінаў