На беларуска-літоўскай мяжы сёння не афармляюць аўтамабілі


Фуры ў чарзе на выезд.
Фота: Корреспондент.net

18 верасня на беларуска-літоўскай мяжы не будуць афармляць транспарт. Пра гэта паведамілі ў Дзяржаўным мытным камітэце Беларусі.

«Па паведамленні літоўскага боку, з 09.00 да 22.00 будуць абнаўляцца інфармацыйныя сістэмы ў пунктах пропуску па ўсёй мяжы з Літоўскай Рэспублікай. Афармленне транспарту сумежнай бокам ажыццяўляцца не будзе», – заявілі ў ведамстве.

Паводле звестак Дзяржаўнага памежнага камітэту, станам на 10.00 18 верасня, у пункце пропуску «Катлоўка» ў чарзе стаялі больш за 180 грузавікоў, «Каменны Лог» – больш за 160, «Прывалка» – больш за 100, «Відзы» – больш за 40.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў