Галоўнае за дзень: Крызіс на мяжы, шанцы на Нобелеўскую прэмію і пікет IKEA


«Белсат» падводзіць вынікі 18 верасня – чарговага дня няспыннага пратэсту беларусаў супраць фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў, адсутнасці законаў і гвалту сілавікоў.

Крызіс на мяжы

Прэм’ер Польшчы Матэвуш Маравецкі заявіў, што ў Беларусі знаходзіцца больш за 10 тыс. мігрантаў, якія могуць напоўніць Польшчу і Літву. Пра гэта ён сказаў на сумеснай прэс-канферэнцыі з прэм’ерам Літвы Інгрыдай Шыманіце ў Варшаве.

«Згодна з нашымі звесткамі, у Беларусі больш за 10 000, можа, і больш асоб, якія перамешчаныя з Блізкага Ўсходу, пераважна – з Іраку, а таксама з Сірыі, каб праводзіць гібрыдную атаку», – сказаў польскі прэм’ер, перадае DELFI.

Hавiны
«Правакацыя, інспіраваная ў Маскве». Прэм’еры Польшчы і Літвы выказаліся пра крызіс на мяжы
2021.09.18 09:44

18 верасня на беларуска-літоўскай мяжы не будуць афармляць транспарт. Пра гэта паведамілі ў Дзяржаўным мытным камітэце Беларусі.

«Па паведамленні літоўскага боку, з 09.00 да 22.00 будуць абнаўляцца інфармацыйныя сістэмы ў пунктах пропуску па ўсёй мяжы з Літоўскай Рэспублікай. Афармленне транспарту сумежнай бокам ажыццяўляцца не будзе», – заявілі ў ведамстве.

Hавiны
На беларуска-літоўскай мяжы сёння не афармляюць аўтамабілі
2021.09.18 11:15

Тэрмін для праваабаронцы

Палітычная дзяячка Святлана Ціханоўская сустрэлася з беларускай дыяспарай у польскай сталіцы. Варшава, Польшча. 3 чэрвеня 2021 года.
Фота: ЮШ / Белсат

Каардынатарцы Валанцёрскай службы праваабарончага цэнтру «Вясна» Марфе Рабковай працягнулі тэрмін утрымання пад вартай яшчэ на 3 месяцы. Пра гэта паведамляюць праваабаронцы.

Падтрымаць Марфу лістамі і паштоўкамі: СІЗА-1, 220030, г. Менск, вул. Валадарскага, 2 Рабковай Марыі Аляксандраўне.

Артыкулы
Праваабаронцы Марфе Рабковай працягнулі тэрмін утрымання пад вартай
2021.09.18 12:55

Свілы хлеб замест падушкі

Журналістка Кацярына Карпіцкая распавяла ў Facebook пра месяц свайго зняволення ў ЦІП на Акрэсціна. Абставіны свайго затрымання яна пакінула на асобны пост.

«Сядзяць месяцамі без шпацыраў (паветра ў камеру №15 магло паступаць да нас толькі з калідора праз «кармушку», але яе спецыяльна ўвесь час зачынялі).

Сядзяць без матрацаў (падушкай нам служыў спляснелы хлеб, а на голай падлозе ці шконцы спаць было б яшчэ магчыма, але ночы даўно дзіка халодныя – нават абдымаючы адна адну і заціскаючы паміж ног бутэльку з гарачай вадой мы не маглі супакоіць дрыжыкі. Ночы ператвараліся ў цыкл фізічных практыкаванняў – прысядаць, паадціскацца, пастаяць у планцы – неяк пагрэцца і заснуць).

Артыкулы
«Падушкай нам служыў спляснелы хлеб». Журналістка Карпіцкая выйшла з Акрэсціна і распавяла пра катаванні
2021.09.18 14:35

Віцябляніна пакаралі 9 гадамі зняволення

Сяргея Думаву выводзяць з судовай залы.
Фота: «Віцебская Вясна»

Суд Першамайскага раёну Віцебску на чале з суддзём Міхаілам Юрчанкам асудзіў Сяргея Думаву на 9 гадоў і 15 содняў калоніі ўзмоцненага рэжыму, прызнаўшы яго вінаватым у «арганізацыі масавых беспарадкаў» (ч. 1 арт. 293 КК), «арганізацыі беспарадкаў з гвалтам і прычыненнем шкоды» (ч. 3 арт. 293 КК) і ў «апаганьванні збудаванняў і псаванні маёмасці» (арт. 341 КК).

Адвакаты Сяргея Думавы збіраюцца абскарджваць вырак у абласным судзе.

«Ні за што! Ніякіх доказаў не было пададзена», – заявіла адразу пасля абвяшчэння прысуду маці Сяргея Думавы Алена. Працэс праходзіў у закрытым рэжыме, але маці дазволілі папрысутнічаць на пасяджэннях.

Пікет супраць супрацоўніцтва IKEA з дыктатарам адбыўся ў Вільні каля крамы IKEA

Гэта сумесная акцыя, якая ладзіцца сёння і ў іншых краінах.

Пікет у Вільні каля крамы IKEA.
Фота: HR \ Белсат

Мы заклікаем IKEA перастаць закупляць драўніну ў Беларусі – галоўны лозунг пад якім адбылася акцыя. На акцыі ў Вільні да беларусаў выйшла прадстаўніца кампаніі.

«Мы паважаем усіх людзей, калі ў вас у сэрцы ёсць жаданне выказацца, то мы не будзем забараняць і не будзем ваяваць. Мы як вялікая і глабальная арганізацыя адказныя, каб былі правы ва ўсіх – у нашых пакупнікоў, у нашых рабочых, у нашых пастаўшчыкоў, у нашых вытворцаў. У нас пазіцыя такая – мы за мір і за добрае абслугоўванне» – заявіла прадстаўніца IKEA.

Святлана Ціханоўская бліжэй да Нобелеўскай прэміі за Байдэна, Трампа і Гейтса

Здымак з адмысловага рэпартажу «Белсату» пра жыццё Святланы Ціханоўскай пасля рэгістрацыі ў ЦВК — «Я перадаю ўвесь боль беларусаў свету». Вільня, Літва. Травень 2021 года.
Фота: АГ / Белсат

Самым імаверным кандыдатам букмекеры лічаць Сусветную арганізацыю здароўя (WHO), другі ў спісе – расейскі палітык Аляксей Навальны, потым ідзе экалагічная актывістка Грэта Тунберг. У гэтым спісе Біл Гейтс – на восьмай пазіцыі, Джо Байдэн – на адзінаццатай, а Ангела Меркель – на дваццатай.

Hавiны
Букмекеры лічаць Святлану Ціханоўскую чацвёртай сярод прэтэндэнтаў на Нобэлеўскую прэмію міру
2021.09.18 22:03

МГМ, belsat.eu

Стужка навінаў