«Zerkalo»: супрацоўнікаў беларускай кампаніі «ГардСэрвіс» трэнуюць баевікі ПВК Вагнэра


Два гады таму Лукашэнка дазволіў прыватнай ахоўнай службе ўжываць зброю. Цяпер гэтых «ахоўнікаў» могуць паслаць ваяваць ва Украіну.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Найміты ПВК Вагнэра. Крыніца: informnapalm.org

Выданне Zerkalo.io расказала са спасылкай на сваю крыніцу ў кампаніі «ГардСэрвіс» аб тым, што супрацоўнікаў кампаніі трэнуюць баевікі расейскай ПВК Вагнэра. Галоўнае з матэрыялу:

  • 31 ліпеня ў Менск прыбылі 20-25 баевікоў ПВК Вагнэра, якія заняліся навучаннем шараговых супрацоўнікаў «ГардСэрвіс». «Многія з баявым досведам, атрыманым у Сірыі, Украіне і краінах Афрыкі». Баевікі маюць прабыць у Менску да канца жніўня. 14 жніўня ў Менск прылятаў таксама меркаваны кіраўнік ПВК Вагнэра, расейскі алігарх Яўгеній Прыгожын, вядомы як «кухар Пуціна».
  • Яшчэ да прылёту «вагнэраўцаў» супрацоўнікі «ГардСэрвіс» праходзілі ўнутраны адбор, галоўным крытэрам была лаяльнасць да Аляксандра Лукашэнкі. Ад супрацоўнікаў не ўтойвалі, што іх будуць трэнаваць баевікі ПВК Вагнэра. Тым, хто пройдзе курс, абяцаюць заробак у 10 тысяч рублёў.
  • Трэнаванні праводзяць на тэрыторыі колішняга «Цэнтру спецыяльнай падрыхтоўкі» спартовай супольнасці «Дынама» ў Менску на вуліцы Карвата. «Цяпер кампанія амаль не займаецца аховай аб’ектаў, а ўшчыльную трэнуецца па ваеннай тэматыцы».
  • «Вучаць зачыстцы будынкаў, штурмавым дзеянням у горадзе, праводзяць інжынерную падрыхтоўку». «Вагнераўцы» прывезлі шмат нязвыклай для «ГардСэрвісу» зброі,  тым ліку цяжкае ўзбраенне – ручныя супрацьтанкавыя гранатамёты (РПГ), аўтаматычныя гранатамёты на станку, кулямёты Калашнікава.
  • Кіраўніцтва не тлумачыць, навошта такая падрыхтоўка патрэбная, «сыходзіць ад адказу». Але «ходзяць чуткі, што будзем ездзіць у камандзіроўкі».
  • Дырэктар «ГардСэрвісу» Уладзімір Арэх заявіў журналістам, што «не ведае ні пра якіх наймітаў, ні пра якую ПВК».
  • Цяпер у «ГардСэрвісе» працуе каля 500 чалавек, але ходзяць чуткі аб пашырэнні штату.
Hавiны
Не менш за 12 грамадзянаў. Што вядома пра беларусаў з ПВК Вагнэра
2021.12.15 15:41

Кампанія «ГардСэрвіс» была заснаваная 21 лістапада 2019 года, раней звалася «Белсек’юрыцігруп». 18 чэрвеня 2020 года Лукашэнка дазволіў кампаніі ўжываць агнястрэльную зброю – гэта адзіная прыватная кампанія, якая мае такі дазвол. Праз месяц пасля таго дазволу ў беларускім санаторыі затрымалі, як сцвярджалася, баевікоў ПВК Вагнэра, але іх неўзабаве адпусцілі.

Заснавальнікам «ГардСэрвісу» была кампанія «Глобалкастом-менеджмент», якой валодаюць беларуска Ганна Пушкарова (60 %) і ўкраінка Ганна Хмялеўская (40 %). Беларускі расследавальніцкі цэнтр заўважаў, што Пушкарова не раз суправаджала даўняга паплечніка Лукашэнкі Віктара Шэймана. Цяпер 100 % кампаніі валодае Аляксандр Мятла – дырэктар комплексу «Лінія Сталіна» і кіраўнік фонду «Памяць Афгану», якія таксама падтрыліваў Шэйман. «ГардСэрвіс» трапіў пад санкцыі Еўразвязу, Злучаных Штатаў і Вялікай Брытаніі ў снежні 2021 года.

ПВК Вагнэра фармальна не існуе. Дэ-факта гэта засакрэчанае падраздзяленне расейскай арміі, якое выконвае адмысловыя баявыя задачы. За паспяховае выкананне гэтых задачаў вагнэраўцы атрымліваюць дзяржаўныя ўзнагароды Расеі. Імаверна, Група Вагнэра непасрэдна падпарадкоўваецца Галоўнаму ўпраўленню Генштабу Узброеных сілаў РФ. База прыватнай вайсковай кампаніі Вагнэра размяшчаецца ў Молькіна (Краснадарскі край РФ).

Расследaванні
«Дзеткі-цукеркі» і Віктар Шэйман. Як працуюць схемы беларускай кантрабанды
2021.03.19 14:00

Найміцтва ў Беларусі незаконнае. Артыкул 133 КК РБ вызначае яго як «удзел на тэрыторыі замежнай дзяржавы ва ўзброеных канфліктах, ваенных дзеяннях асобы, якая не ўваходзіць у склад узброеных сілаў ваюючых бакоў і дзейнічае ў мэтах атрымання матэрыяльнага ўзнагароджання без паўнамоцтва дзяржавы, грамадзянінам якой яна з’яўляецца або на тэрыторыі якой пастаянна пражывае». За гэта мусілі б караць пазбаўленнем волі на тэрмін ад трох да сямі гадоў.

Алесь Наваборскі belsat.eu

Стужка навінаў