У самаабвешчанай ЛНР заявілі, што наладжваюць узаемаадносіны з Беларуссю


Міністр замежных справаў «ЛНР» Уладзіслаў Дэйнэга заявіў у інтэрв’ю расейскаму СМІ, што яны ўжо выбудоўваюць узаемаадносіны з Беларуссю.

Уладзіслаў Дэйнэга. 
Фота: lug-info.com

«Калі казаць пра ўзаемаадносіны, то яны ўжо выбудоўваюцца. Беларусь рыхтуе цяпер прапановы наконт канкрэтных крокаў ва ўзаемадзеянні на ўзроўні грамадзянскай супольнасці найперш. Ёсць ініцыятыўныя групы, якія ўжо прыязджалі сюды, пазнаёміліся са станам, бачаць сваю частку ўдзелу ў лёсе нашых грамадзянаў. Увогуле, яны гатовыя, цяпер проста справа за канкрэтнымі прапановамі», – сказаў Дэйнэга.

На пытанне, «калі афіцыйны Менск прызнае незалежнасць самаабвешчанай ЛНР», Дэйнэга адказаў, што Аляксандр Лукашэнка раней заяўляў, што пры патрэбе яны прызнаюць так званыя ДНР і ЛНР.

Пакуль жа Беларусь на афіцыйным узроўні не прызнала самаабвешчаных ЛДНР. Аднак у мінулым месяцы Лукашэнка заяўляў, што Беларусь супрацоўнічае з Данецкай і Луганскай народнымі рэспублікамі. «Я буду дапамагаць Луганску і Данецку, Крыму. Мы з імі супрацоўнічаем і гэтага не хаваем. Гэта значыць, дэ-факта мы прызналі, што ёсць Крым, Луганск і Данецк. А гэта ўсё балбатня, чаму там Лукашэнка прызнаў – не прызнаў. Трэба – прызнаем указам прэзідэнта», – сказаў Лукашэнка.

З ягоных словаў, да гэтага часу ў афіцыйным прызнанні не было ніякай неабходнасці, бо «нічога б не дадало» ні Луганску, ні Данецку, ні Крыму.

Аналітыка
Калі вайна ва Украіне зацягнецца, што будзе з Беларуссю? Спыталі экспертаў
2022.08.12 08:30

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў