«Кіберпартызаны» паказалі «забароненыя віды КДБ» з дрону


Хакеры расказалі, як міліцэйскія дроны шпіёняць за беларусамі, і паказалі, як выглядае дворык КДБ з вышыні птушынага палёту.

Суполка беларускіх хакераў «Кіберпартызаны», што ўваходзіць у рух «Супраціў», апублікавала на Youtube аповед пра беспілотнікі сілавікоў.

Паводле хакераў, дроны сілавікоў лёталі вакол пратэставых раёнаў накшталт Новай Баравой і плошчы Перамен, шукалі ў вокнах бел-чырвона-белыя сцягі, а таксама здымалі акцыі пратэсту. Ды паводле тэхнічнага эксперта, удзельнікаў пратэстаў з запісаў дронаў нельга апазнаць – хутчэй можна апазнаць з відэа вулічных камераў.

Комплекс будынкаў КДБ у Менску (злева знізу), від з дрону. Кадр з відэа: Партызанская хваля / Youtube

Кадры з міліцэйскіх дронаў унікальныя тым, што на іх можна пабачыць «забароненыя віды» на будынак Камітэту дзяржаўнай бяспекі і дворык КДБ, адзначаюць хакеры. Але нагадваюць, што дроны ўжываюць і праціўнікі рэжыму – як група «Чорны бусел», якая ў канцы 2021 года пры дапамозе дрону скінула ёмістасць з запальнай сумессю на вучэбны цэнтр унутраных войскаў у Валоўшчыне.

зона.бел
«У Амерыканцы няма непаспяховых людзей»: што сабой уяўляе ізалятар КДБ
2022.08.14 12:30

Алесь Наваборскі belsat.eu

Стужка навінаў