У Літве пачала працу мабільная каманда рэгістрацыі мігрантаў


Рэгістрацыя нелегальных мігрантаў пачалася ў вёсцы Відзяняй Варэнскага раёну Літвы, паведамляе карэспандэнт belsat.eu. Падчас рэгістрацыі людзі маюць права ці папрасіць палітычнага прытулку, ці выказаць жаданне вярнуцца дадому. Тым, хто гатовы вярнуцца ў краіну свайго грамадзянства, літоўская дзяржава плоціць 300 еўраў і набывае квіток на самалёт.

Памежнікі бяруць адбіткі пальцаў у мігранта. Лагер у вёсцы Відзяняй Варэнскага раёну, Літва. 17 жніўня 2021 года.
Фота: ГР / Белсат

Гэтую працу выконваюць мабільныя каманды, у якую ўваходзяць прадстаўнікі Дэпартаменту міграцыі, Міністэрства замежных справаў, памежкі, перакладчыкі ды іншыя.

У школе, дзе былі зробленыя гэтыя здымкі, часова размешчаныя 146 мігрантаў з афрыканскіх краінаў – Судан, Эрытрэя, Малі, Самалі ды іншых.

Мужчына піша тлумачэнне. Лагер у вёсцы Відзяняй Варэнскага раёну, Літва. 17 жніўня 2021 года.
Фота: ГР / Белсат
Уцекачы ў чарзе па рэгістрацыю. Лагер у вёсцы Відзяняй Варэнскага раёну, Літва. 17 жніўня 2021 года.
Фота: ГР / Белсат
Мабільная каманда Дэпартаменту міграцыі працуе ў школе, дзе жывуць уцекачы. Лагер мігрантаў у вёсцы Відзяняй Варэнскага раёну, Літва. 17 жніўня 2021 года.
Фота: ГР / Белсат

Паводле Эвеліны Гудзінскайце, дырэктаркі Дэпартаменту міграцыі, ведамства ўжо разгледзела каля 200 заяваў аб прытулку, але ўсе яны былі адхіленыя.

Людзі пазначаюць розныя прычыны, чаму яны пастанавілі пакінуць радзіму. Ёсць тры групы: хто хоча жыць лепш праз эканамічныя прычыны, іншыя ўцякаюць ад гвалту, ёсць былыя студэнты з Беларусі, якіх праз нястачу грошай выгналі з універсітэтаў.

Уцякач Аман Мэхары (Aman Mehari) з Эрытрэі каля ўваходу ў школу, дзе жывуць мігранты з іншых краінаў Афрыкі. Лагер у вёсцы Відзяняй Варэнскага раёну, Літва. 17 жніўня 2021 года.
Фота: ГР / Белсат
Даведка для мігранта, які трапіў у Літву. Лагер у вёсцы Відзяняй Варэнскага раёну, Літва. 17 жніўня 2021 года.
Фота: ГР / Белсат
Былы будынак школы, дзе пасялілі ўцекачоў. Лагер у вёсцы Відзяняй Варэнскага раёну, Літва. 17 жніўня 2021 года.
Фота: ГР / Белсат

ГР belsat.eu

Стужка навінаў