Святлана Ціханоўская разам з дзецьмі павіншавала Сяргея Ціханоўскага


Палітычная лідарка Святлана Ціханоўская апублікавала адкрыты ліст Сяргею Ціханоўскаму з нагоды ягоных народзінаў.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Святлана Ціханоўская на «Berlinale» ў Нямеччыне. 11 чэрвеня 2021 года.
Фота: Alexander Janetzko / Berlinale 2021

«Добры дзень, мой дарагі Сяргею! Гэта такое дзіўнае пачуццё — ужо другі раз не мець магчымасці павіншаваць цябе асабіста, сабраць усіх сяброў, каб ты быў гаспадаром урачыстасці. Хоць галоўны для цябе падарунак — гэта тое, што ўсе блізкія побач. Нашыя дзеці — Карней і Агнія — таксама сталі на год старэйшыя, і ты таксама з імі побач у іхных успамінах: як ты катаў іх на лодцы на моры, на квадрацыкле, як ты пабудаваў ім дамок на лецішчы. І хаця яны цудоўна разумеюць, дзе тата, не праходзіць ні дня без пытання, калі ты вернешся.

Ведаеш, мне здаецца, што яны пасталелі больш як на адзін год, ім столькі табе хочацца расказаць. А сёння мы ўсе разам хочам павіншаваць цябе: ты — наш герой!» — піша Святлана.

Сёння, 18 жніўня, палітычны вязень сустракае другі запар дзень народзінаў за кратамі.

Вы таксама можаце павіншаваць Сяргея Ціханоўскага і адправіць ліст: СІЗА № 3, вул. Кніжная, 1а, 246003, г. Гомель.

Стужка навінаў