Сілавікі канфіскавалі сервер БелаПАНу і затрымалі галоўнага рэдактара


Дырэктар і галоўны рэдактар БелаПАН Ірына Леўшына з дыпломамі прэмі імя Алеся Ліпая «Гонар журналістыкі» для журналістак «Белсату» Кацярыны Андрэевай і Дар’і Чульцовай. Менск, Беларусь. 9 красавіка 2021.
Фота: ТК / Белсат

Дырэктара і галоўнага рэдактара БелаПАН Ірыну Леўшыну затрымалі на 72 гадзіны. Пра гэта Naviny.by паведаміла яе дачка.

Пасля допыту ў Следчым камітэце Ірыну Леўшыну павязуць у ІЧУ на Акрэсціна. Да яе дапусцілі адваката. На Акрэсціна таксама знаходзяцца бухгалтар БелаПАН Кацярына Боева і былы дырэктар агенцтва Дзмітрый Наважылаў.

Іншых супрацоўнікаў БелаПАН, у якіх таксама раніцай прайшлі ператрусы, пасля допытаў адпусцілі.

Ператрус прайшоў і ў самой рэдакцыі БелаПАН. А з офісу «Белтэлекаму» канфіскавалі сервер агенцтва. Сайты БелаПАН не адчыняюцца.

Артыкулы
Другі рэйд з пачатку году. Вобшукі і затрыманні журналістаў БелаПАН
2021.08.18 16:45

МГ belsat.eu

Стужка навінаў