Праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ сем чалавек


Праваабарончыя арганізацыі Беларусі апублікавалі заяву аб прызнанні палітычнымі вязнямі яшчэ 7 асобаў. Пра гэта паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна».

У спісе палітвязняў з’явіліся Артур Хацько, Ягор Вяршынін, Арцём Салавей, Арцём Карачун, Дзмітрый Шыманскі, Максім Цішкевіч і Павел Лукаянаў.

Першым шасці вынеслі прысуды паводле ч. 1 артыкула 342 Крымінальнага кодэкса («Групавыя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак»), а Лукаянаву – таксама паводле ч. 2 арт. 293 КК («Масавыя беспарадкі»).

Агулам у Беларусі цяпер 637 палітвязняў.

Hавiны
«Кібер-Партызанаў» прызналі экстрэмістамі. Яны казалі пра ўзлом базаў МУС
2021.08.18 16:32

МГ belsat.eu

Стужка навінаў